Старонка:Svejk.6.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ло-б яго ня выказваць. Бываюць гэтакія людзі на сьвеце, якія ніяк ня могуць зразумець, што да чаго можа давесьці.

— Кожны, хто бачыць, як брыдка абыходзяцца з людзьмі, ня можа не разважаць, — хвалюючыся сказаў Пісклявы. — Разважаць людзям ніколі не забароніш. Тут ніякі эрцгэрцаг Фрыдрых не паможа. І там у нас яшчэ ня мала будуць дзівіцца, адкуль у людзей зьявіліся гэтакія разважаньні, якія выклікае вайна.

— Вядома, будуць, — падхапіў Швэйк. — Зусім, можна сказаць, адурнеюць, як пасьля шлюбнае ночы той настаўнік, які ажаніўся з Анеляю Пржэскачыль. У гэтай Анелі была ў Кладне замужняя сяброўка, а сама яна завяла знаёмства з адным настаўнікам рэальнага вучылішча, які да таго-ж быў яшчэ і поэт. Знаёмства было сталае, і яна ўжо рыхтавала сабе пасаг. Але от аднойчы раніцаю яна прыбегла ўся ў сьлёзах да сяброўкі і кажа: «Ацылія, я за яго не пайду, я яго больш не хачу, бо ён мяне заб’е, і я буду з ім вельмі нешчасьлівая». А Ацылія ёй на гэта ў адказ: «Ну, ну, можа быць усё гэта і ня так страшна. Хіба ён табе што-небудзь гэтакае сказаў, ці выцяў цябе, дык гэта-ж глупства. Гэта з кожным бывае. А тым больш калі ён поэт, дык ты павінна яму дараваць. Дзе-ж ты яшчэ знойдзеш гэтакага дурня, які быў-бы настаўнікам, чалавекам з грашыма і ўздумаў-бы цябе ўзяць замуж». Тут Анеля яшчэ горш заплакала. «Ты сабе толькі падумай, — кажа яна, — учора ён раптам заявіў, што чакае ад шлюбнае ночы нязвычайнага ўражаньня, якое зробіць яго шчасьлівым на ўсё жыцьцё. Ён стаў перада мною на калені, выцягнуў рэвольвэр і прымусіў мяне прысягнуць, што я чыстая як лілея і нявінная як ягня. Але ты-ж ведаеш, Ацылія, колькі ў мяне ўжо было абортаў». «Нічога, Анеля, — адказвае ёй Ацылія. — Я твая сяброўка, таварышка, і я цябе не пакіну. Перад вясельлем прыдзі да мяне, я цябе навучу, што рабіць».

— Настаўнік, — ня спыняў свайго расказу Швэйк, — сапраўды неўзабаве ўгаварыўся з Анеляю, калі зрабіць вясельле. Маладая, як было ўмоўлена, прышла да таварышкі, а тая ёй кажа: «Загадай служанцы зьняць пляву з цяляціны і падкінь кавалачак гэтай плявы ўвечары ў пасьцель. Спадзяюся, ты даволі разумная, так што больш мне ня трэба будзе табе нічога растлумачваць. Ты-ж будзеш мець справу з поэтам». Ну, увечары Анеля ўсё гэтак і зра-