Старонка:Svejk.6.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Марыя Коцман. Гэта была сапраўдная ведзьма, якая пасьля сьмерці мужа так узьненавідзела ўсіх і ўсё, што не цярпела ля сябе нават сабакі. Убяжыць, бывала, у пакой яе сабачка, а яна зараз-жа гукне на дачку: «Выгані яго вон, падлу. Ён тут хвастом віляе і толькі хату студзіць!» А нявестку сваю, прыгожую, ціхую гэтакую жанчыну, якая, праўда, была з беднай сям’і і апроч свайго незаконнага дзіцям!, якога яна мела яшчэ як была дзяўчына, ня прынесла ў сям’ю аніякага пасагу, гэтая сьцерва давяла сваімі ўчынкамі да таго, што тая ў адну нядзелю, прышоўшы з царквы, засекла яго сякераю, а труп закапала ў кучы гною. Труп знайшлі ў гнаі толькі праз тыдзень, а маладзіцы далі тры гады. Цяпер яна ў жаночай турме ў Празе.

Худзечак на хвіліну задумаўся, перабіраючы пальцамі бараду, а пасьля заўважыў:

— Так, усялякая драбяза лезе ў галаву, калі ня ведаеш куды падацца — ні наперад, ні назад. Жаданьне каго-небудзь біць, ці задушыць зьяўляецца тады, як муха на сыры. Вось мне сёньня раптам захацелася спаць з баронэсай, а Марэку ўзбунтавацца. І напэўна-ж сядзіць ён цяпер у карцары і зразумець ня можа, як гэта яму ўсё ўздумалася.

— Вольнапісаны зрабіў вялікае глупства, — рашуча заявіў Гаршына. — Якое тут к чорту рыцарства! Нашто было гаварыць ёй, што ён думае пра граніцы? Яна-ж дала яму цэлых шаснаццаць рублёў. Я-б іх проста ўзяў, дзесяць з іх праеў-бы і прапіў, а шэсьць паслаў-бы ў Кіеў якому-небудзь земляку, які ваюе супроць Аўстрыі. Яна ад гэтых грошай не абяднела-б, а мы нагэтулькі-ж былі-б багацейшыя.

— Што-ж, язык мой — вораг мой! — уставіў сваё слова Швэйк. — Марэк разважае, бо ён студэнт. Ды як-жа яму й не разважаць, калі яму ўбілі ў галаву ўсялякія разважаньні. Кожны, хто ня зусім дурань, павінен разважаць. А начальства павінна наглядаць, пра што людзі разважаюць. Да чаго-б мы дажылі, каб кожны пачаў разважаць, як яму на думку ўзбрыдзе, і каб у нас ня было цьвёрда пастаўлена нагляданьне над гэтымі разважаньнямі? Тут гэтак-бы наразважалі, што і прокурор-бы ня мог разабраць. Ну, а Марэк чалавек гарачы; у яга гэтае разважаньне зьявілася так раптам, як фокус, і ён не здагадаўся, што лепш бы-