Старонка:Svejk.6.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ску… Так, так, браце, тут трэба хадзіць, аглядаючыся. Тут што ні пан, дык і круцель.

— Ды ёй зусім не патрэбен гэтакі кравец, — абазваўся Пісклявы, — яна шукае і ўцехі. — Езус-Марыя, хіба-ж гэтага ня відаць па яе вачох? Адразу відаць.

Худзечак сеў на нарах, абхапіў калені рукамі і забубніў, гледзячы на Пісклявага чырвонымі, заплаканымі вачыма:

— Я, браткі, не зайздросны чалавек, але ўсё-такі павінен запытацца: чаму гэтакае шчасьце не прываліла да мяне? Ах ты, божа мой! Так-бы сябе, здаецца, і закалоў-бы на месцы з прыкрасьці. І што гэта ў мяне быў за бацька, што ён не навучыў мяне за краўца!.. Слухай, браце, калі ты будзеш мець шчасьце папасьці да яе на пасьцель, дык успомні пра мяне. Я ў думках увесь час буду з табою.

— Усё гэта таму, — спачувальна прамовіў Швэйк, — што табе аніяк не ўдалося яе распаліць. Ты-ж далёка ня прыгожы, дый час цябе такі здорава пакамячыў. Вось каб ты зьявіўся да яе, калі табе было паўтара месяцы ад нараджэньня, і цябе толькі што выкупалі ў начоўках, ты-б здолеў яшчэ выклікаць захапленьне з яе боку. А жанчыну, калі яна маладая, трэба няйначай зацікавіць, каб…

— Або прымусіць яе шкадаваць цябе, — паправіў Пісклявы.

— … каб льга было з ёю што-небудзь зрабіць, — гаварыў далей Швэйк. — У нашага брата, мужчыны, нават калі мы пастарэем, сэрца застаецца маладым і хавае ў сабе жар. Так што мужчына здольны захапляцца па тры разы кожны дзень, абы толькі зашумела ля яго якая-небудзь спадніца. А жанчына, як толькі яна крыху пачне засыпаць, хоць і льле ў сябе кофе без канца і бяз меры, дык нават і ня гляне на цябе, хоць-бы ты быў як веснавы пупішачак, — ня гляне, ні то каб яшчэ панюхала. На гэты конт ёсьць нават сэксуальна-псыхолёгічныя курсы, як расказваў нам адзін фэльчар у тракціры «Шэнфлек». Так што такая баронэса на выгляд можа і маладая, а душа ў яе, можа, ужо даўно патухла.

Швэйк сьцягнуў з сябе боты і цяжка ўздыхнуў, разьвешваючы мокрыя анучы.

— Вось вам прыклад, што бывае, калі ў жанчыны раней як трэба састарэе сэрца. У аднэй вёсцы пад Бэроўном жыла ўдава,