Старонка:Svejk.6.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўклон палкоўніцы, а пасьля на самай чыстай францускай мове адрапартаваў:

— Можа быць, madame, вы дазволілі-б мне прапанаваць вам свае паслугі? Я працаваў у Вене, быў за закройшчыка ў Брусэлі, пасьля за старэйшага закройшчыка ў Лёндане, а апошні час працаваў на Пуарэ ў Парыжы. Гэта паказвае, што я якраз той, хто вам патрэбен.

— Я загадаю выдаць яму новае абмундыраваньне, калі ён табе якраз спатрэбіцца, — вырашыў палкоўнік. — Ты-ж у адзін дзень убачыш, што ён умее.

З хвілінку ён задумаўся, гледзячы ўгару, дзе сьвяціла на ўвесь барак дабрадушнае Швэйкава аблічча. Пасьля ён дадаў:

— А я вазьму сабе якога-небудзь аўстрыяка за дзяншчыка, каб краўцу ня было аднаму сумна.

Ён паклікаў да сябе Швэйка і, калі той стаў перад ім, запытаў:

— Якая ў цябе профэсія? Хочаш быць у мяне за дзяншчыка?

— Так што дазвольце далажыць, што я хачу, — пачуўся ўрачысты Шзвэйкаў адказ, — што я ўжо служыў за дзяншчыка ў пана фэльдкурата Каца, і што я буду служыць вам вераю і праўдаю, пакуль мяне ад вас не адарвуць, як ад пана паручніка Лукаша.

— Добра! У суботу прыгоніш гэтых двух пад канвоем да мяне! — коратка загадаў камэндант фэльдфэбелю.

— Выгадную ты зрабіў справу, таварыш, няма чаго казаць! — заўважыў адзін з суседзяй Пісклявага. — Жыць табе там будзе ня кепска. Але толькі вось якая можа здарыцца справа. Напрыклад, томскі камэндант прапанаваў нам, сталяром, адрамантаваць яму ўсю як ёсьць кватэру, і восем чалавек нашых працавалі ў яго каб траха дык паўгода. Калі ўсё было гатова, ён кажа: «Прыходзьце праз тыдзень, тады парахуемся». Ну, мы праз тыдзень зьяўляемся, а ён на нас як закрычыць: «Што! Грошай вам? За што? Хіба вы няпілі ў мяне, хлеба майго ня елі? Га? Значыцца, па-вашаму, камэндант павінен плаціць ваеннапалонным?!» Гэтак і выгнаў нас вон, ды яшчэ рэвольвэрам пагражаў. А пасьля загадаў нас пасадзіць і перавезьці сюды, каб мы ня ўчынілі гвалту ў Том-