Старонка:Svejk.6.pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Балун, мельнік з Табору.

— А я табе кажу, Палівец, што было-б лепш спаткаць яго ля самага вагзалу, — амаль у тую-ж хвіліну гаварыў за два крокі ад іх прысадзісты і праставаты на выгляд мужчына да кароценькага чалавечка ў кацялку.

— А ну гэты дождж сабаку пад хвост! — далікатна адазваўся той. — Сёньня павінна сьвяціць сонца, каб і гандлёваму чалавеку сёе-тое папалася-б. Не, не, ты ўжо мяне нікуды не цягні, Вадзічка. Калі мы яго нават і не ўбачым цяпер, дык ён напэўна вечарам зойдзе ў «Поўны Келіх». Гэ, яны ўжо ідуць!

З боку музэю пачуліся бурцыя гукі «Слава». На пляцу зьявіліся, нібы букет кветак з поля, дзяўчаты ў нацыянальных гарнітурах. За імі выступалі «саколы» ў чырвоных рубашках, за якімі ішлі, з некалькімі афіцэрамі на чале, мернаю, выразнаю хадою салдаты ў зялёных мундзірах і з стрэльбамі на плячах. Штыхі блішчэлі нават пры гэтакім шэранькім, цьмяным асьвятленьні. Асфальтовы брук гуў пад стукам салдацкіх падэшваў. Салдаты адбівалі бадзёры крок. Яны якраз заварочвалі на Калаўротавую вуліцу, як раптам таўсматы ўкормлены пан гукнуў да афіцэра, што крочыў побач з сваім аддзяленьнем:

— Маці божая Клакоцкая, гэта-ж пан паручнік Лукаш! Пане паручнік, а ці памятаеце Балуна, які быў у вас пяць год таму, назад за дзяншчыка?

Затрыманы гэтак нечакана паручнік засьмяяўся і зрабіў Балуну знак далучыцца да гэтае хады. У той-жа момант з шэрагаў пачуўся нечый сакаўны, мужны голас:

— Марэк, глядзі адно — таўстун Балун! Што ты тут робіш?

Мельнік павярнуў галаву, каб адказаць, але не пасьпеў ён і роту разьзявіць, як да таго салдата, што гукаў на яго, з плачам кінулася фрау Мюльлер:

— Езус-Марыя, якое шчасьце! Мой пан вярнуўся з вайны дадому. Пане, ідзеце хутчэй, я вам і ваду гарачую нарыхтавала, і лёкая на боты скідаць, і бялізну сьвежую паслала, каб вам адпачыць добра. Вы-ж сучасны крыжаносец, пане! Так пісалі ўчора у «Палітыцы».