Старонка:Svejk.6.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я заўсёды казаў пра гэтага ненаеднага Балуна ў нас у палку, што абжорства — гэта чалавечая рыса, — палічыў патрэбным уставіць наконт гэтага Швэйк.

„Тут ёсьць ня мала людзей, якія толькі і думаюць пра тое, як-бы ўварваць два пайкі. Атрымаць заместа аднаго два палотнішчы на палатку — вышэйшы ідэал, бо тады можна адно з іх загнаць на рынку. З нашага палка тут ёсьць фэльдфэбель Насакла, той самы, які цябе дапякаў сваімі стрэльбавымі прыёмамі. Ён наглядае ля дзьвярэй за тым: хто што нясе і што ў каго за пазухаю, каб нашы хлопцы ня гэтак многа кралі. Ён, каб выпрабаваць вартаўнічых, час-ад-часу наўмысьля пасылае каго-небудзь з ніжэйшых чыноў вынясьці палотнішча, або шынель. Часам вартаўнічыя сапраўды нічога не заўважаць, і салдат сапраўды зьнікае з гэтымі рэчамі. Я сам пранёс гэтакім спосабам два палотнішчы, бо ён мала аддаваў мне свае ўвагі.

— Вось гэта жыцьцё! — уздыхнуў Гаршына. — Вось дзе-б мне таксама хацелася-б быць!

На гэтым тыдні сюды прыехалі дабравольцы з Сібіру, і адзін з іх — з 91-га палка. Як толькі ён убачыў Насаклу, ён наскочыў на яго і адразу заляпіў яму некалькі аплявух. Выявілася, што Насакла за два дні да таго, як расійцы ўзялі яго ў палон, загадаў падвязаць яго на дзьве гадзіны за тое, што ў яго ня было поўнага камплекту патронаў. Сам ведаеш, як нас за гата грэлі! Ну, нашы афіцэры сталі на бок пабітага, але ўсе хлопцы стаяць за таго, хто біў, так што яшчэ невядома, чым гатая гісторыя скончыцца.

А вось ты заўсёды хваліўся, што ведаеш усіх праскіх філераў. Тут з намі ёсьць нейкі Калоус, пра якога кажуць, нібы ён служыў у Празе ў ахранцы. Апроч таго, кажуць, ён вядомы як провокатар у Кладне і Бруксе, дзе ён „працаваў“ сярод шахцінскіх рабочых. Ён вялікі хвалько і пляткар. У яга чорныя валасы і ангельскія вусы. Калі ты пра яго што-небудзь ведаеш, дык паведамі нас. Цяпер ён выдае сябе за нацыянальна-соцыялістычнага правадыра і кажа, што ён спэцыяліст ўва ўсякіх ваенных і спортыўных справах“.

— Гэтакага я штосьці не памятаю, — задумённа сказаў Швэйк. — А ўрэшце, усе провокатары брэшуць адно і тое. Шкада, шкада. А то я-б ім ад душы напісаў-бы, а ўжо там з ім расправіліся-б як належыць. Гэтых паразітаў ўсюды зьнішчаць трэба.

За нашага ротнага камандзіра тут нехта Лінбарб, маленькага росту афіцэрык, якога ўсе чамусьці клічуць „Махорка“. Пра яго расказваюць, што ён жанаты на дачцэ генэрала, якую ён памылкова, служачы ў гэтага генерала за шофэра, накачаў заместа аўтомобільнае шыны, пасьля чаго яго прымусілі яе ўзяць замуж. Ён таксама „сакол“, і з тэй прычыны, што тут ва