Старонка:Svejk.6.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За гэтым адбылося сьпяваньне «Інтэрнацыяналу». А калі дэмонстрацыя павярнула з галоўнае вуліцы на пляц, з барыкады пачулася, як хтосьці жудасна зароў:

Грукат бомбы як з-пад хмар:
Паляцеў у паветра цар.
Хочаш быць ты за цара,
Груне на цябе гара.

Гэта ўдалы ваяка Швэйк сьпяваў пад чырвоным сьцягам, узваліўшы на плечы спадчыннасьць старога сьвету, каб прадаць яе пры першай магчымасьці на рынку.

16

АПОШНІ ЭТАП УДАЛАГА ВАЯКІ

Калі ў Расіі поўніліся здабытаю воляй, дык ваеннапалонныя ёю проста захлёбваліся. Жаданьне, каб вайна спынілася, набліжалася да свайго зьдзейсьненьня; дысцыпліна аслабела, і паняцьце «ваеннапалонны» распылілася ў першыя-ж тыдні. Народ у Расіі кіпеў у катле рэволюцыі, і ні на што іншае не хапала часу. Гультаяваць ня было калі, дык ня было каму больш прыдумляць новых пакутаў сваім блізкім; усе чакалі, што адбудзецца штосьці вялікае і вызваліць увесь сьвет ад зла.

Гаршына з запалам чытаў прамовы новых міністраў, стараючыся правільна зразумець велічыню гэтых падзей. У першы час маніфэстацыі ўздымалі настрой, але, неўзабаве, праз месяц ужо яны пачалі гучэць пуста і фальшыва, выклікаючы на салдацкіх тварах кплівую ўсьмешку.

Прапаршчык Вараб’ёў прыходзіў да палонных усё больш рэдка, аддаўшы іх пад нагляд Ананьняву, а той хадзіў гэтакі-ж п’яны, як і ў часы царызму, і казаў:

— Эх, добра жыць за часовым урадам. Валі цяпер біць расійцаў, хлопцы!

— У той дзень, як я прадаў нагавіцы аднаму анучніку оптам па пяць рублёў за штуку, каб не важдацца з павольным продажам, — расказваў Швэйк Гаршыне, — я папаў у гэтую карчму толькі ўвечары. Там быў і прапаршчык Ананьнін, п’яны ў дошку, так што таварышом даводзілася падтрымліваць яго, каб ён не