Старонка:Svejk.6.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у верхні, што ўзвышаўся над суседнімі дамкамі, паверх гімназіі. Агонь за барыкадай адразу сьціх. Далі яшчэ залп, і на барыкадзе ўзьнялася ў змроку пара споднікаў, што замяняла белы сьцяг.

— Мы возьмем іх жыўцом, — вырашыў студэнт, які камандваў нападам на барыкаду, і азірнуўся, прычым зірк яго спыніўся на Швэйку, які адпачываў на сваёй зьвязцы нагавіц. — Таварыш, падыйдзі адно сюды бліжэй. Ты за каго стаіш? За цара, ці за рэволюцыю?

— Так што, дазвольце далажыць, — рашуча заявіў Швэйк, — я стаяў за свайго імпэратара, але ён памёр, і таму я цяпер павінен стаяць за рэволюцыю. Раз няма Франца-Юзафа, дык няхай ужо ня будзе і Мікалая.

— Добра, — усьміхнуўся студэнт. — У такім выпадку вазьмі стрэльбу і вартуй тут, каб нічога не падпалілі.

І ў той час як салдаты выводзілі палонных гарадавых, якія трасьліся ад холаду у адных сподніках, Швэйк сядзеў на клунках свае ваеннае здабычы і філёзофстваваў:

— Цяпер, дык ужо мусіць гэта ня хутка скончыцца. Цяпер будуць ваяваць да самага канца сьвету.

Раніцаю зьбегліся абываталі паглядзець на тэатр ваенных падзей, што адбываліся ў гэтую ноч. Натоўп найбольш цікавіўся барыкадамі. На аднэй з іх нудна матлялася пара парваных, брудных споднікаў, а на другой хваляваўся чырвоны сьцяг. І народ, рабочыя і салдаты, шумиа выказвалі сваю радасьць, гледзячы на гэтую рэволюцыйную эмблему.

Пад чырвоным гэтым сьцягам сформавалася дэмонстрацыя, якая пашла пасьля горадам паведаміць пра рэволюцыйную перамогу. Як толькі яна рушыла наперад, натоўп пачаў сьпяваць, і ў сьвежым, чыстым паветры паплылі гарачыя словы рэволюцыйнага гімну. Словы гэтыя падхапілі тысячы салдацкіх галасоў:

Уставай на зладзеяў, на сабак, на багатых,
На гада-вампіра-цара…
Бі, зьнішчай іх, гадаў праклятых.
Лепшай долі ўзыходзіць зара.