Старонка:Svejk.6.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Нуі адкормлены-ж быў ён! Сапраўдны фараон! Пачакай, цяпер чэрава ў цябе спадзе!

Ён вышаў за браму і пашоў шукаць гімназіі. Людзі паказалі яму дарогу і нават паказалі самы будынак. Гэта быў дом на рагу, перад якім была зроблена даволі высокая барыкада з выцягненых з гімназіі вучнёўскіх сталоў і лавак, шафаў, дошчак і нават бляшанак, з засьпіртаванымі зьмяямі і іншымі гадамі.

— Адно глядзі, блізка не падыходзь, — крыкнула Швэйку нейкая старая, паказваючы на гэтую прыстройку. — Адтуль страляюць.

Яна ня схлусіла. Як толькі яна схавалася ў пад’езд і Швэйк адзін прайшоў некалькі крокаў далей, з-за барыкады грунула некалькі стрэлаў з стрэльбаў і кулі сьвіснулі паўз яго вушы. Ён таксама шмыгануў у пад’езд, лаючыся:

— Бач, сволачы! На мне сінія нагавіцы, а яны страляюць! Гэтак чалавека адразу забіць льга!

Тады, цьвёрда задумаўшы дайсьці мэты, ён зьняў нагавіцы і, размахваючы імі нібы сьцягам, пабег пасярод вуліцы да барыкады. Гэта памагло, і ніхто ня даў аніводнага стрэлу. І толькі калі ён быў ля тых вучнёўскіх лавак і палез на бліжэйшую шафу, каб адтуль пералезьці цераз гору мэблі, на яго нацэлілася некалькі стрэльбавых руляў, і нечы праразьлівы голас запытаў:

— Ты хто?

— Я адзін з нашых, — коратка адказаў Швэйк, прытрымліваючы рукою нагавіцы.

— А што табе тут трэба, аўстрыяк?

— Я хачу, вам дапамагчы, — таемна шапнуў Швэйк. Стрэльбы спусьціліся ўніз; пасьля кароткае нарады Швэйку было перададзена:

— Ну што-ж, лезь.

Чалавек трыццаць гарадавых было на барыкадзе, і чалавек сто, разам з прыставам і акалотачным, былі ў сярэдзіне будынку. У ва ўсіх было, апроч рэвольвэраў, яшчэ па стрэльбе, а з-за барыкады на другім баку вуліцы выглядваў нават кулямёт.

— Ну, панове, так вы ніколі дадому і ня трапіце, — без усялякіх раздумваньняў заявіў Швэйк. — Усюды зьбіваюць гарадавых і прымушаюць іх, небаракаў, сьпяваць, уміраючы, «Боже, царя