Старонка:Svejk.6.pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чакаў сын, яго зяць і зяцяў швагер; спачатку паспрачаліся, а потым і пабіліся, ды гэтак, што аж пух ляцеў. Ну, людзі паклікалі старога Губачака, каб ён прышоў разьвёў іх, бо гэта яго сваякі і павінны яго слухаць, а ён кажа: «Што мне да таго, што яны паміж сабою не паладзілі. Няхай як знаюць, так і робяць. А я трымаю нэўтралітэт». Нарэшце давялося выклікаць паліцыю, якая гэтых збойцаў затрымала і пасадзіла пры Сьміхаўскім арыштанскім доме. Вярнуліся яны дадому толькі на чацьвертыя суткі і давай удваіх лупцаваць старога: «Чорт яго ведае што такое, — крычыць адзін, — вы мой цесьць, а дазваляеце, каб мяне біў гэтакі смаркач, як ваш сын». А сын крычыць: «Дальбог, з аднэй мы сям’і, аднэй мы крыві, а ты нават і не паспрабаваў мяне абараніць, калі мяне павялі пад арышт». І гэтак яны старога аддубасілі, што давялося накіраваць яго ў больніцу, і там ён з сьлязьмі сказаў дактаром, якія прыкладвалі яму лёд і ўсялякія прымочкі: «Маладыя людзі, дзеля ўсяго сьвятога на сьвеце, паслухайце мяне старога: калі дзе пачынаецца бойка, дык не заставайцеся нэўтральнымі, а будзьце радыкальнымі. Будзеце вы на тым баку ці на гэтым, гэта ўсёадно, але — беце. А калі будзеце нэўтральнымі, дык вас узгрэюць і тыя і гэтыя. Вось усе гэтыя сінякі і гузы ў мяне ад нэўтралітэту, каб на яго халера!»

Праз гадзіну Швэйку прышлося пераканацца, што спагадная для яго тавару кон’юнктура мінулася. Справа пашла дрэнна; ніхто нічога ня купляў. Людзі шумелі і спрачаліся:

— Гэта сумысьля тэлеграму затрымалі. А ён проста з Піцера прыехаў…

— Але-ж камэндант тэлеграму атрымаў! Чаму-ж ён не прачытаў яе салдатам?

— На ўсіх заводах забастоўка… Учора прыяжджаў адзін чалавек з Петраграду, каб, значыцца, і тут баставалі. Кажуць, там — рэволлюцыя.

— Чулі? Кажуць цара бальш няма ў нас!

— Як няма? Хіба можна без цара?

— Дурань! Бяз хлеба, сапраўды нельга. А на якое табе ліха той цар!