Старонка:Svejk.6.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

здагадлівасьць, або пашляце па паліцыю і запатрабуеце пасадзіць круцяля і злодзея за краты?» І вышла пасьля з гэтага цэлая гісторыя, якое табе з тваімі дурнымі мазгамі ніколі не зразумець, — скончыў Швэйк. — Напрыклад, калі шахцёр цягнуў да сябе дадому крадзены вугаль, ён сьмяючыся, казаў: «Гэта ў мяне выявілася інтэлігентнасьць!» Або калі контролёр патрабаваў хабару, дык пра яго казалі, што ён вельмі «інтэлігентны» чалавек. І нарэшце слова гэтае стала там за самую апошнюю лаянку. Бургамістрава дачка падала ў суд на жандарскага вахмістра, бо ён у лісьце, у якім рабіў ёй прапанову пайсьці за яго, напісаў: «Я вельмі захапляюся вамі, вы гэтакая інтэлігентная дзяўчына». А з карчмы выкінулі аднаго комівояжэра, які, хочучы прадаць гаспадару цынтрыфугу, сказаў: «Купеце сабе гэтакую штуку, я вам раджу. Паверце, наша марка — лепш за ўсё, я вам кажу гэта як інтэлігентнаму чалавеку».

— Швэйк, чым далей, тым ты робішся разумнейшы, — пахваліў яго Гаршына. — Гэта праўда, што людзі лаюцца між сабою парознаму. У мяне самога была кватэрная гаспадыня, якая клікала сваю дачку, калі лаялася з ёю, «філярмонічнай сымфоніяй». А дачка варочалася дадому звычайна толькі пад раніцу і адказвала маці гэтак: «Паважнай дзяўчыне сапраўды даводзіцца чырванець, што ў яе гэтакая «суконная» маці».

— Што-ж, гэта бывае, — згадзіўся Швэйк, — што людзі блытаюць словы. Гэтакі выпадак быў у нас у 91-м палку. Стаю я нейк за днявальнага ля брамы казармаў, і раптам прыходзіць да мяне нейкая старэнькая, гэтакая сапраўдная цёмная вёска, і кажа, што ў яе тут у палку ёсьць сын, Новак на прозьвішча і каб я яго выклікаў. Я ёй растлумачваю, што гэта будзе цяжкавата, бо Новакаў у нас як сабак нярэзаных, у аднэй нашай роце іх сямнаццаць чалавек. А яна нават ня ведала ў якой ён роце і балбоча ўсё адно: «Ну але, пакліч, сынок, Венцаслава Новака. Ён гэтакі сабе русы, і на мяне падобны». А калі я ёй нарэшце дакляраваў яго пашукаць, яна раптам успомніла, што ён на вайсковай службе ў вялікім чыне і ўсе яго слухаюць. Я пачаў ёй пералічваць: генэрал-лейтэнант, генэрал-маёр, палкоўнік, маёр, капітан, паручнік, падпаручнік, прапаршчык, а яна ўсё трасе галавою, што гэта ня тое. Тады я называю ёй унтэр-афіцэрскія чыны: