Старонка:Svejk.6.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з крыжыкамі, выцягнуў цэлае вясло гэтакіх пярсьцёнкаў з кішэні.

— Добра, добра! — пахваліў бацюшка. — Вось я іх усе ў цябе і адбяру. Гэтакімі гандляваць забараняецца.

— Чаму? Што такое? — запытаў Швэйк, бачачы, што бацюшка хавае пярсьцёнкі ў расу, нават не запытаўшыся пра цану н іх.

— Няможна, няможна, — яшчэ раз сказаў поп. — На іх ёсьць сьвяты крыж, а ты прадаеш іх ніжэйшым чыном. А ты ведаеш, што яны з імі робяць? Яны ўскладаюць іх на палец, а пасьля расшпільваюць сабе гэтакаю рукою штаны, калі йдуць даветру.

Салдаты, што стаялі навокал, зарагаталі. Бацюшка пачырванеў.

— І яшчэ горш таго: мацаюць баб рукамі, на якіх вось гэтыя самыя пярсьцёнкі.

Рогат грунуў яшчэ мацнейшы. Поп, нібы раззлаваны індык, хацеў быў пайсьці, але салдаты, як-бы згаварыўшыся, загарадзілі яму дарогу.

— Бацюшка, аддайце аўстрыяку пярсьцёнкі, або заплацеце, — сказаў адзін з іх. — Няможна-ж чалавеку дарэмна працаваць! Аддай, чуеш?

— Аўстрыяк не чалавек, а наш забойца, — узгарэўшыся, адказаў поп. — Хто яму дазволіў гандляваць пярсьцёнкамі? Бач, прыехаў сюды наш рускі хлеб есьці! Усю Расію яны, паганыя, аб’елі! Ды яшчэ пярсьцёнкі майструе, праваслаўную веру зьневажае!

Пасьля яго слоў у натоўпе пачуўся спачувальны гул. Бацюшка зачапіў слабую струнку гэтых людзей; мужыкі і бабы адчулі прыліў патрыётызму, але салдаты ўпарта дамагаліся свайго:

— Гэта, бацюшка, справа ня вашага розуму… Мы яго ў палон узялі… Дык з якога права вы ў яго яго дабро адбіраеце. Ён салдат, значыцца — наш брат вайсковы. Значыцца, яму паводле нашых законаў і адказваць.

— Ды чаго на яго глядзець. Бі яго, калі ён бяз дай прычыны чалавека крыўдзіць! — провокацыйна гукнуў хтосьці ў задніх шэрагах, ад чаго ўпартасьць у салдат яшчэ павялічыліся.