Старонка:Svejk.6.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Швэйк палез на нары, узяў газэту і пачаў высьлібізоўваць тэлеграму.

— Але, мусіць, яно гэтак і ёсьць, — сказаў ён праз некалькі хвілін. — Раз тэлеграма з Цурыху, дык яна праўдзівая. Цурых — Швэйцарыя, а ў Швэйцарыі ня хлусяць. Значыцца, наш старэнькі сапраўды ўзяў дый памёр. Што-ж, пахаваньне ў яго будзе шыкоўнае. Вянкоў і кветак будуць, мусіць, цэлая горы.

Швэйк зусім засумаваў, і калі салдаты паклікалі яго гуляць з імі ў карты, ён ціха адказаў з нар:

— Не, ня буду. Учора вы абабралі мяне да апошняй капеечкі, а сёньня я не прадаў аніводнага пярсьцёнка. А, апроч таго, у мяне жалоба: памёр наш імпэратар.

— Бач ты, здох, сволач, разгэтак яго маць! — выказалі свае спачуваньне расійскія салдаты. — А наш цар-бацюшка ўсё яшчэ жывы…

Гэта гучэла і так, і гэтак, дык і нельга было зразумець, ці жадалі яны свайму цару доўгага жыцьця, ці як найхутчэй яму памерці…

Праз некалькі дзён Швэйк накіраваўся з сваімі пярсьцёнкамі на рынак. Рыначны пляц быў повен народу. Жанчыны гандлявалі гуталінам, грабянцамі і ўсялякай дробязою, мужчыны — мясам і сланечнікам, а салдаты — бялізнаю і парусінаю. Часамі яны мянялі боты, аддаючы свае новыя за прыплату некалькіх рублёў і тут-жа нацягваючы старыя і парваныя. Раз-по-разу на рынку зьяўляліся вайсковыя пікеты, што лавілі салдат, якія прадавалі казённую маемасьць.

Швэйк прыпыніўся, пазвоньваючы нанізанымі на шнурочак пярсьцёнкамі. Навокал яго сабраўся натоўп і пачаў выбіраць і таргавацца, мяркуючы заплаціць за адзін пярсьцёнак, а два ўкрасьці. Раптам натоўп расступіўся, даючы дарогу тоўстаму барадатаму папу, што ішоў проста на Швэйка.

— Ён мусіць хоча падараваць парачку сваім дзецям, — сам сабе сказаў Швэйк і пачаў размахваць пярсьцёнкамі ў яго перад вачыма. Бацюшка ўзяў іх у рукі і пачаў уважліва разглядаць. Швэйк заўважыў, што ён адклаў убок тыя, у якія былі ўстаўлены каменчыкі з чырвонага цэльлюлёіду ў выглядзе крыжыка, і, думаючы, што бацюшка зьбіраецца купіць толькі пярсьцёнкі