Старонка:Svejk.6.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сама? Ах, божачка мой, я-ж зусім забыла даць табе белае прасьцірадла!» Забабонныя жонкі даюць мужу прасьцірадла, якое было паслана ў іх у шлюбную ноч.

З прычыны гэтакага чытаньня, разумовы кругагляд Швэйка вельмі вырас. Ён быў у курсе кожнай ваеннай операцыі, кожнага дыплёматычнага выступленьня, кожнага кроку папы рымскага, што быў накіраваны на стварэньне міру і кожны раз, калі яго сьвятасьць зьвяртаўся з пастырскім пасланьнем да ўсіх, што ваююць, каб пакласьці канец бойцы, якая не давала аніякай выгады служкам царквы, бо забітых закопвалі без царкоўнае адправы і пахавальнага звону, — Швэйк уздыхаў:

— Ах, якое ў сьвятога айца добрае сэрца! А як-жа, гэта-ж ня глупства! Ён-жа адказвае перад богам за ўсё, што тут адбываецца. Калі ён памрэ і ўзьнясецца на неба, яго запытаюць: «Як гэта ты дапусьціў, каб ля нябеснае брамы адбываўся гэтакі гармідар! Хіба ты ня ведаў, раз ты бязгрэшны, што ў нас на небе няма месца на гэтакі натоўп народу! Што мы цяпер будзем рабіць з усімі гэтымі людзьмі? У нас будзе сапраўды нябесна-кватэрны крызіс!

Нейк увечары Гаршына як віхор уляцеў у барак, размахваючы газэтай. Разгарнуўшы перад носам у Швэйка «Русское слово», ён коратка сказаў:

— Неўзабаве мір! Франц-Юзэф памёр!

— Езус-Марыя! — гукнуў Швэйк. — Ня можа быць! Як гэта ён адважыўся кінуць сваіх вернападданых у гэтакі цяжкі час! Гэта, мусіць, памылка!

Гаршына паказаў пальцам на чорны шрыфт тэлеграмы: «Парыж. Паводле атрыманага з Цурыху паведамленьня, сёньня ўночы памёр, пасьля доўгае хваробы, аўстрыяцкі імпэратар Франц-Юзэф».

— Небарак! — спачувальна сказаў Швэйк. — Значыцца, і ён супакоіўся ў абрамавым лоне. І нават не дажыў да таго, каб убачыць як мы выграем вайну! Я так думаю, што гэта яму, калі ён уміраў, было крыўдней за ўсё. А як-жа пачаць гэтакую вялікую, слаўную справу і не дачакацца, чым яна скончыцца! Значыцца, мы цяпер сіроты, і ня можам нават пасьці на пахаваньне нашага цара. Гэта яму таксама ня вельмі будзе прыемна.