Старонка:Svejk.6.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў самым Матошыне. Людзі зьбегліся паглядзець, што там гэтакае робіцца, і ніхто ня мог зразумець, чаго старыя прыяцелі гэтак б’юцца, што аж пух ляціць… Вось гэтак-жа без усялякае прычыны таварышы пакрыўдзіліся на мяне, — горна ўздыхнуўшы скончыў Швэйк. Праз некалькі дзён у барак зьявіліся эмісары, што павінны былі накіраваць дабравольцаў у адпаведныя легіёны. Уночы яны паехалі, і з былой 208-й рабочай дружыны з імі паехала некалькі некалькі чалавек, у тым ліку Марэк і Пісклявы.


*

Пасьля гэтых падзей, асталявалася раньняя, але даволі мяккая зіма. Гаршына бадзяўся па рэсторанах і карчмах, паказваючы сваё ўмельства жонгляваньня, а Швэйк, які выходзіў толькі на рынак прадаваць пярсьцёнкі, вырабляць якія ён зноў пачаў, сядзеў тымчасам у бараку, нецярпліва чакаючы, калі яго прыяцель вернецца з мяшком, поўным хлеба і астаткамі патраў, якія яму давалі офіцыянты і кухары.

Такім чынам, яны харчаваліся нішто і нават патаўсьцелі. Гаршына прыносіў расійскія газэты і вечарамі чытаў Швэйку тэлеграмы, якія паведамлялі, што на фронце бяз зьмен і што казачы разьезд траха не захапіў у палон самога Вільгельма, якому ўдалося выратавацца адно з тэй прычыны, што ўкруціўся Ў белае прасьцірадла і казакі, гэтакім чынам, згубілі яго з вачэй сярод сьнягоў. А Швэйк, шліфуючы цьвікам пярсьцёнак, дадаў:

— Бач ты, здагадаўся захапіць з сабою прасьцірадла, і гэта выратавала яму жыцьцё. А вось калі я служыў, адбываючы вайсковую павіннасьць, дык адзін радавы павесіўся на прасьцірадле. Ён яго парваў, зьвіў у вужышча і павесіўся на дзьверах. Відаць, ня кожная рэч дзейнічае на ўсіх роўна.

— У немцаў, — чытаў далей Гаршына, — тэкстыльная прамысловасьць нагэтулькі разьвіта, і выпрацоўвае гэтак многа белага матэрыялу, што ўвесь нямецкі фронт зацягнены белымі прасьцірадламі, дык нямецкіх акопаў і ня відаць, што, вядома, перашкаджае працаваць нашай артылерыі.

— А калі там чалавек накіроўваецца на фронт, — перабіў яго Швэйк, — каханая жонка, праводзячы яго, кажа: «Ну, з богам, ідзі ўміраць за бацькаўшчыну. Стрэльбу ўзяў? Патроны так-