Старонка:Svejk.6.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прапаршчык крута павярнуўся і пашоў, а яму ўсьлед зазьвінелі рыдлёўкі, зашаргацелі мётлы, завішчалі пілы.

Калі палонныя вярнуліся ўвечары ў барак, ніхто не гаварыў з Швэйкам, і адно Гаршына шапнуў яму:

— Вось табе кавалачак смажанае кілбасы. Я пасьпеў зьбегаць у горад. Там ёсьць гасьцініцы і рэстораны, і мы зноў крыху падзаробім… Ну і замучылі-ж нас сёньня.

Назаўтра прапаршчык зноў зьявіўся ў барак.

— Сёньня, хлопцы, працаваць ня будзем, — заявіў ён. — Вы чай пілі ўжо? Ну і добра. Вазьмеце кожны па мяшку, і казакі завядуць вас вёрст за шэсьць адсюль, дзе ёсьць пясок. Там вы набераце ў мяшкі чыстага пяску, прынясяце яго сюды і пасыплеце ім навокал баракаў. За дзень сходзіце туды і назад па два разы.

Палонныя прышлі дадому перамерзлыя і ўтомленыя, а Швэйк у гэты час сядзеў з расійскім салдатам ля печы і гуляў у карты. Усе крывіліся ў яго бок. Пісклявы не гаварыў з ім. Марэк абыходзіў яго, і адно Гаршына ціхенька запытаў яго, чаму таварышы кінулі яго. На гэта Швэйк рашуча адказаў:

— На сьвеце бываюць гэтакія выпадкі, што ніхто ня ведае і не разумее, як і чаму. Людзі зьмяняюцца, здраджваюць і ня маюць сталасьці. Напрыклад, я ведаў нейкага Перглера, музыку, які быў найлепшы друг Мацея Труларша, таксама музыкі. Гэтакія ўжо былі прыяцелі, што, здаецца, іх вадою не разьліць. І вось Перглеру яго дзяўчынка падаравала на ўгодкі яго нараджэньня ножык — цудоўны ножык, з касьцяным тронкам. Перглер гэтым ножыкам вельмі ганарыўся і ўсім яго паказваў. Раз ішлі абодва прыяцелі дадому з Матошына, дзе ім давялося граць на вечарынцы; раптам Мацей глядзіць — ляжыць у рове здохлая жаба, і ні з таго, ні з сяго кажа да Перглера: «Дай адно мне твайго ножыка» — «Нашто?» — пытае той. «Давай, патрэбен мне. Пасьля будзеш ведаць. Дай, будзь ласкаў!» — не пакідае прасіць. Ну, той выцягнуў ножык з кішэні, нават сам адчыніў яго і даў прыяцелю. А Мацей разрэзаў сьмярдзючую здыхліну на дзьве палавіны дый кажа: «Каб ты бачыў, які я табе друг, можаш выбраць сабе якую сам хочаш». Тут Перглер як дасьць яму ў зубы, і абодва прыяцелі гэтак біліся, што чуваць было