Старонка:Svejk.6.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

коўніка захварэла яго, так сказаць, жонка і ён паслаў нас уперад. А на лодках мы едзем таму, што нам ужо надакучыла заўсёды хадзіць пеша. І так што дазвольце прасіць выдаць нам паёк і ўсё што трэба.

І Швэйк павярнуўся да генэрала сьпіною, каб той мог разгледзець намаляваную на ёй лічбу; пасьля ён запрапанаваў абадранцам з чаўноў зрабіць тое-ж самае, пасьля, для спакою, дадаў, бачачы як выцягнулася генэралава аблічча:

— На вайне гэткія выпадкі заўсёды могуць здарыцца, што выходзіш з бубнам на зайцоў, а з гарматамі на вераб’ёў. Вось, калі я яшчэ быў на фронце, у нас таксама быў падобны выпадак. Паднімаюць нейк наш батальён у трывогу, каб…

— Маўчаць! — раўнуў генэрал голасам раззлаванае тыгры. А пасьля, паказваючы на флётылію, загадаў сваім салдатам: — Абкружыць іх і абгледзець, ці няма пры іх бомбаў або зброі! Я іх усіх пад суд упяку! Даставіць іх у штаб! Вы адказваеце за іх сваімі галовамі!

Зьбянтэжанае начальства адразу-ж зьнікла і аўстрыякі апынуліся ў коле добрадушна настроеных ніжэйшых чыноў, якія пачаставалі палонных тутунём, сухарамі і хлебам, весела пасьміхваючыся:

— Зноў, значыцца, нашаму старому не пашэньціла. А заўтра ў газэтах будуць пісаць, што пад Мазыром мы ўзялі ў палон сто тысяч немцаў.

У Вертаве палонных загналі ў баракі і абкружылі падвойным колам варты. Пасьля, паводле загаду начальніка варты, які не хаваў свае злое радасьці, што з штабам здарыўся камуфлет, ім падалі чаю і хлеба.

Гарачы чай і поўныя жываты крыху ўзьнялі настрой. Пачалі выказвацца оптымістычныя думкі і меркаваньні, што нічога за гэта ня будзе і што ўсё будзе добра. А ўвечары варта некалькі разоў чула сьпеў чэскага народнага гімну «Гдзе домув мой». За ім ішла харавая песьня, і пры словах: «Там адно Чэхія, родная маці», рускія салдатыківалі галовамі і сказалі:

— Бач ты, і ў іх толькі адны бабы асталіся, а мужыкоў усіх вывелі і народ перабілі.