Старонка:Svejk.6.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля барак пакрысе стаў заціхаць, і праз соннае пасьвістваньне і моцныя ўздыхі, хтосьці адзін засьпяваў:

Калі-б сказаў мне хто наперад
Калі я, небарак, памру,
Я дошчак сам-бы ўзяў адмераў
Сабе на цесную труну.
І на маю тады магілу
Вянок нясуць хай, на клады,
Каб ведаў кожны што загінуў
І пахаваны малады.

Гэта ўдалы ваяка Швэйк закалыхваў сябе гэтакаю песьняю. Вартавыя салдаты з асалодаю слухалі павольную мэлёдыю, а калі пераканаліся, што блізка няма нікога з начальства, прапанавалі сьпеваку выйсьці да іх.

— А ну, засьпявай нам што-небудзь весялейшае. А не, дык навучы нас сьпяваць па-аўстрыяцку.

Яны далі яму папярос і некалькі кавалкаў цукру, і ён, рачулены ад іхняе ўвагі, пачаў напінаць сваю памяць у пошуках песьні, якая як мае быць узнагародзіла-б іх сваёю прыгажосьцю. Нарэшце ён адкашляўся і пачаў:

Ва Ўршавіцы аднойчы быў на фэсьце я
І з дзяўчынай увесь час быў як ёсьць я.
Стромкая, белая як цукер, вяртлівая як зьмяя
Пусьці паспаць з табою, бо так сумую я.

Ён прасьпяваў гэта з гэтакім задорам і песьня яго гэтак спадабалася вартавым салдатам, што яму прышлося некалькі разоў яе прасьпяваць. І калі на небе заясьнела ранішняя зара, а з рэчкі пацягнула сьвежым ранішнім ветрыкам, расійскія салдаты ўжо сьпявалі разам з Швэйкам:

Стромкая белая як цукер, вяртлявая як зьмяя,
Пусьці паспаць з табою, бо так сумую я.

Мы адзначаем у гэтай кнізе гэтую здольнасьць расійскага народу пераймаць на тое, каб зьбіральнік старадаўніх народных песень, які пападзе можа год праз пяцьдзесят у Расію і пачуе дзе-небудзь за Уралам, як стары вэтэран сусьветнае вайны