Старонка:Svejk.6.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Рукі ўгару! Здавайся! А калі не, дык усіх перастраляем і патопім!

— Мне здаецца, што я трэці раз буду здавацца ў палон, — з усьмешкаю сказаў Гаршыны Швэйк, паднімаючы рукі. — Нездарма кажуць, што бог тройцу любіць.

Голас усё яшчэ рыкаў:

— Паварочвай к берагу! А калі хто возьмецца за зброю, я дам залп з усіх гармат.

Чаўны, якія падпіхалі жэрдкамі, падплылі да самага берагу, дзе іх спачатку адважны генэрал. Жорэлы гармат, што сачылі за кожным рухам флётыліі, замерлі ў нярухомасьці, і заместа іх на палонных былі наведзены дзьве рулі кулямётаў і штыхі.

— Здаяцеся? — гаркнуў генэрал.

— Вядома, — пачуліся з лодак журботныя галасы.

— Давай сюды трох заложнікаў! — скамандаваў рускі стратэг, і Швэйк, які стаяў бліжэй за ўсіх, адным махам апынуўся ля яго. Сьледам за Швэйкам падышлі Пісклявы і Марэк.

— Вы належыце да складу нямецкай арміі? Якое часьці? — пачаў дапытваць іх з глыбокадумным выглядам генэрал. — За вамі ідуць значныя сілы, так?

Увесь штаб абкружыў узятых у палон абадранцаў, абменьваючыся сваімі ўражаньнямі.

— От бачыце, як у іх наладжана выведка. Гэта проста пераапранёныя шпіёны, што залезьлі ў тыл вадзянымі шляхамі. Ну што-ж, цяпер ім ня соладка давядзенца.

Палонныя не разумелі, што ўсё гэта значыць. Але калі генэрал яшчэ раз сказаў сваё запытаньне, Марэку раптам стала ясна, што тут, відаць, вышла нейкае непаразуменьне, і ён пастараўся растлумачыць генэралу сапраўдны стан справы.

— Мы ваеннапалонныя аўстрыякі і ўцякаем ад немцаў з фронту.

Генэрал недаверліва паківаў галавою і разьзявіў быў нават рот для запытаньня. Але не пасьпеў ён перавесьці дух, як перад ім выцягнуўся ўдалы ваяка Швэйк і з ясным тварам заявіў:

— Так што, дазвольце далажыць, мы з 208-й рабочай дружыны. Мы явіліся сюды бяз нашага начальніка, бо ў пана пал-