Старонка:Svejk.6.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзей, але Смочака сярод іх ня было. Куля яго мінула, але ён уцёк і, засеўшы ў высокім чароце на беразе рэчкі, заядла пагражаў небу кулакамі і запрашаў бога і ўсіх сьвятых спусьціцца на зямлю і на свае вочы ўбачыць, што робіцца на зямлі і як людзі церпяць голад і бядоты, сьцякаюць крывёю і пакутуюць…

Пачуцьцё самааховы падказала палонным накіравацца ў далейшую дарогу адным, не чакаючы свайго начальства. Неўзабаве пасьля апісанае тут сцэны яны дасталі лодкі, і ўсе, пахаваўшы скрываўленыя конскія астаткі па ранцах, рушылі ў паход.

Іхняя хада нагадвала малюнак з эпохі вялікага перасяленьня народаў. Па рацэ плылі чаўны, нагружаныя да поўнага, круцячыся ў вірох і сунучыся па плыткіх месцах з дапамогаю жэрдак. А берагам, абходзячы вадзяныя завіліны і хлюпаючы па дрыгве сярод чаротаў, валокся натоўп абадранцаў, нібы ваўкі, што вышлі шукаць. сабе здабычы.

У наступную ноч палонныя спыніліся ў вёсцы, дзе стараста быў нагэтулькі разумны, што загадаў мужыком даць ім бульбы і хлеба і не заводзіць сваркі з-за якое-небудзь курыцы. Сам ён угрунь паімчаўся ў Мазыр паведаміць вайсковую ўладу, што па рацэ набліжаецца атрад ворагаў і што атрад гэты рэквізуе чаўны, крадзе гусей, адкручвае галовы пеўням і курам, ломіцца ў клуні і адбірае бульбу. Каб пахваліцца, што ён стрымлівае ворага сваімі малымі сіламі, комэндант даў адпаведнае паведамленьне па тэлефоне ў штаб брыгады, што была ў вёсцы за Мазыром. Яго тэлефонограму прыняў стары фэльдфэбель, які ўсё пераблытаў і далажыў свайму начальніку, што з Мазыру па тэлефоне патрабуюць падмацаваньняў супроць немцаў, якія падступаюць да гораду з флётам і падводнымі лодкамі. Начальнік брыгады загадаў зараз-жа выступаць. І такім чынам здарылася, што Швэйк, седзячы ў чоўне непадалёку ад галоўнае лодкі, і разважаючы пра хараство сонечнага захаду, раптам заўважыў салдат, што мятусіліся ўзад і ўперад па беразе, капалі акопы і забівалі калы на калючы дрот. Пасьля ўжо і ўсе ўбачылі, што на беразе, пад прыкрыцьцём кулямётнае роты, зьявілася батарэя, і што гэтыя сьмертаносныя гарматы накіраваны якраз на іх. А калі яны падплылі бліжэй, пачулі як хтосьці зарыкаў: