Старонка:Svejk.6.pdf/127

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Так ён яго дацягнуў дадому і замкнуў у хляве. Тут прыходзіць з рынку жонка і пытае: «Ну што, купіў? Ты ўжо яе падаіў? Вомачкаа на гэта ні бэ, ні мэ, бо язык у яго зусім не варочаўся. Ну, жонка ўзяла дайніцу і пашла даіць казу, каб у яе вымя не зацьвярдзела. Раптам яна як выскачыць з хлява, як куля, ды на Вомачку: «П’яная твая храпа! — крычыць яна, — што ты нарабіў! Гэта-ж не каза, а казёл!» І трах яго дайніцаю па галаве. А Вомачка вылупіў на яе вочы, як дурны, і балбоча: «Казёл? Каза? Казёл? А божачка мой, я-ж сам бачыў што ў яе вымя, дык гэта каза!» Так яны і спрачаліся, пакуль жонка не абліла яго халоднаю вадою, каб ён працьверазіўся, і ён тады прызнаў, што гэта сапраўды казёл, і ўсю ноч ня спаў з гора, дый галава трашчала ад дайніцы. Ледзь разьвіднела назаўтра, жонка яго будзіць і кажа «Уставай, абібок, і вядзі гэтага д’ябла назад. Ды глядзі, без казы лепш і ня прыходзь!» От ён і пашоў, небарак, сумны гэтакі, як прыбіты, і цягне за сабою казла. А ў карчме гаспадыня якраз адчыняла вакенцы і, як убачыла, пабегла да мужа і кажа: «Уставай, стары. Вомачка казла прывёў». Той на хуткую руку адзеўся, выходзіць, як-бы ён нічога і ня ведае, і пытае: «Куды гэта вы з казою гэтак рана выбраліся, пане Вомачка. Хіба яна вашай жонцы не спадабалася?» — «Ды мне ў Коўршыме падсунулі заместа казы казла, а я п’яны і не заўважыў» — мармынуў Вомачка, а гаспадар яго кліча: зайдзеце кажа, — выпіце шкляначку для апэтыту. Што і казаць, абармотлівы пашоў цяпер народ». Ну, Вомачка зайшоў і выпіў шкляначку горкае, а гаспадар тымчасам зноў падмяніў казла ў яго і прывязаў на яго месца казу. А Вомачка ў карчме гэтак накінуўся на ўвесь сьвет і на ўсіх брыдкіх людзей, што прапіў і грошы, і гадзіньнік і толькі к абеду пасьпеў з сваёю казою да таго коўршымца, у якога ён яе ўчора купіў і адразу пачаў лаяцца: «Каб на цябе халера, як гэта ты мне казла падсунуў! Эдаецца, каб прымеў, дык і задавіў-бы цябе, гада печанага, сваімі рукамі!» А той склікае людзей: «Паглядзеце, людзі добрыя, Вомачка ўзвар’яцеў. Ён на казу думае, што гэта казёл!» Але Вомачка трымаўся свайго, усё казаў, што гэта казёл і адно ўсё цёр сабе вочы. Пасьля ён справіў гвалт і лез біцца, дык паліцэйскі павёў яго ў ратушу. І толькі там Вомачка паверыў, што