Старонка:Svejk.6.pdf/123

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пусьцяць калі яны выкінуць сабачыну, Швэйк катэгарычна адказваў:

— Ні за што на сьвеце! Гэта — дэлікатэс!

Ледзь толькі зусім сьцямнела, яны вырашылі дасмажыць свайго сабаку за аселіцаю і перабыць ноч на вольным паветры ля агню. На раніцу палкоўнік няйначай уселіць іх куды-небудзь у прымусовым парадку.

Яны сасмажылі сабаку і падчысьцілі яго да апошняй касьці. А калі яны зьлівалі тое, што асталося, сала ў бляшанку з пад кансэрваў, над вёскай раптам разарвалася шрапнэль. За ёю была другая, трэцяя, а пасьля далі і гранаты.

Праз некалькі хвілін загрымела па ўсім фронце, і грук гарматаў зьліўся ў адну грозную сымфонію. Уся вёска асьвяцілася праменьнямі пражэктарў, і на яе пасыпаўся град шрапнэлі і знарадаў.

То тут, то там успыхвалі пажары. З аднэй страхі агонь шпарка перакідаўся на другую. Раптам невядома адкуль у вёску прымчаўся невялікі атрад казакоў.

— Гэй, праваслаўныя, гэй, аўстрыякі, уцякайце! Немцы прарвалі наш фронт!

Яны імчаліся на фоне рухавага агню, яны былі ахоплены рухавымі шчупальцамі пражэктароў, і, падганяючы нагайкамі зьбянтэжаных насельнікаў і палонных, на ўвесь голас крычалі:

— Ратуйся, бяжы на ўсе застаўкі. Немцы, у бога маць, зараз будуць тут!

Страшэннае цемрыва за вёскаю было поўна ўжо людзей. Людзі беглі. Усюды чуваць была як раўла жывёла, як плакалі дзеці, як лаяліся салдаты над пераверненымі ўгару калясьмі, вазамі і скрынкамі ад набояў. Гарматы грымелі цяпер толькі з нямецкага боку, і ланцугі салдат, што адстрэльваліся з стрэльбаў, падыходзілі гэтак шпарка, што месцамі зьмешваліся з натоўпам уцекачоў.

І раптам у гэтым роіле зьявіліся адзін ля аднаго постаці двух коньнікаў. Першая постаць голасам адважнага палкоўніка Галаваценкі гукнула:

— Паддай, паддай, хлопцы! Ходу! Зварочвай з дарогі, бяжы нацянькі, каб не папасьціся пад артылерыю!