Старонка:Svejk.6.pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ён у мяне сам ў роце будзе раставаць! А скваркі з яго будуць гэтакія, як з самае лепшае парасяціны, — пахваліўся ён.

За ім сядзеў на карачках Гаршына, лятуценна паглядаючы ў агонь і жуючы сухую скарынку заплесьнелага хлеба, які палонныя атрымлівалі пад маркай «сухары». Чакаючы таго моманту, калі яны паласуюцца як Швэйк зьніме смажэньне з агню, ён аблізваўся па самыя вушы.

Нарэшце сухі трэск паведаміў, што грушу сьсеклі, і Швэйк кінуў свайму таварышу:

— Пайдзі прынясі пару галін лому, каб у нас дайшло смажэньне. Ды бяры тыя, якія сушэйшыя, каб лепш гарэлі.

Верны друг яшчэ раз аблізаўся і прынёс цэлае бярэмя лому, які і кінуў Швэйку пад ногі. Сьледам за ім у хату ўбегла Аўдоця. Кінуўшы вокам на тое, што смажылася ў печы, яна нема заенчыла. Яна гэтак саўганула Швэйка, што ён, каб не зваліцца з ног, адскочыў далёка ўбок, а пасьля, скавычучы, хапіла яна голымі рукамі бляшанку і выкінула яе, з усім што ў ёй было, за дзьверы. Тады схапіла сякеру і пачала наступаць з ёю на аўстрыякаў.

У момант і яны апынуліся на вуліцы, і ласкавая Аўдоця, падобная ў гэтую хвіліну больш на расьцьвеленую львіцу, выкінула ўсьлед ім іхнія ранцы. Пасьля гэтага, у прыпадку гадлівасьці і раздражненасьці, яна зьбегала ў хлеў па лом, і пачала разьбіваць печ, асыпаючы жудаснымі праклёнамі ненавідных аўстрыякаў, якія ператварылі краіну ў пекла.

Не пакідаючы лаяцца, яна вынесла цэглы на двор, прычым спачувальныя суседкі, што памагалі ёй самым бязглуздым чынам, паддавалі ёй ахвоты. Нарэшце яна пабегла да палкоўніка скардзіцца.

Пакуль той яе цешыў, што гэта глупства, што ўсё-адно прыдуць немцы, якія зьядуць сабаку, пасьсякаюць усе грушы і паломяць усе печы, Швэйк і Гаршына цягаліся па вёсцы ў пошуках новага прытулку. Пад леваю пахаю Швэйк цягнуў смажанага, а Гаршына — марынаванага, сабаку, а ў правай руцэ ў іх былі ранцы.

Яны пабрадзілі з сваімі ласункамі пад пахамі да позьняга вечару, і нідзе іх ня прымалі. А на ўсе дакляраваньні, што іх