Старонка:Svejk.6.pdf/120

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля ён хапіў за заднія лапкі самага сытага, махнуў ім некалькі разоў над сваёю галавою і сунуў зьбянтэжанага сабаку ў мяшок. За ім адразу-ж пашоў туды другі, у той час як іншыя, памахваючы хвастамі, з цікаўнасьцю глядзелі, што будзе далей.

У адзін момант Швэйк ускінуў мяшок за плечы і шмаргануў з двара. Пані адно толькі адным вокам заўважыла яго на дварэ сярод сабачак, якіх ён дэмонстрацыйна адганяў.

— Майму таварышу, на жаль, давялося сьпешна вярнуцца дадому, — растлумачыў Гаршына, бачачы зьдзіўленую гаспадыню. Ён раптам успомніў, што яму яшчэ трэба паслаць з гэтаю поштаю ліст на радзіму.

— Шкада, — абазвалася пані. — Удваіх вам было-б весялей. Дык вось, прайдзеце, калі ласка, у кухню, а мяне прабачайце.

Яна пашла. У цёмнай кухні Гаршыну спаткала старая, вельмі брыдкая на выгляд жанчына заўвагаю, што цяпер, значыцца, усялякі народ тут цягаецца і ўсё стараецца пад’есьці нашармака і сьцягнуць што-дзе навідавоку ляжыць. Нарэшце яна паставіла перад ім талерку пракіслае, пратухлае, ліха ведае колькі раз грэтае, пшоннае кашы.

Праз дзесяць хвілін ён ужо спаткаўся ў лесе з Швэйкам, які тымчасам забіў сабачак дубінкаю па носе і нават выпатрашыў іх, каб не цягнуць дарэмна лішні груз.

— А яна-ж, — сказаў Швэйк, — відаць, вельмі ветлівая і рада была, што мы прышлі, калі яна была гэтакая далікатная з намі. Зусім як мадам Яноўшэк у Будэновіцах, у якое муж, прайходзячы цераз рынак, спаткаў нейкага Каганэка з Прагі, з якім ён хадзіў разам вучыцца ў школу і якога ня бачыў больш за дваццаць год. Яноўшэк гэтак узрадаваўся, што пачаў клікаць свайго былога таварыша да сябе на абед. Каганэк сьпярша доўга не згаджаўся, бо ня меў ніякае ахвоты ісьці, але Яноўшэк не паддаваўся. «Ты зразумей, — гаварыў ён, — што раз ты мой стары таварыш, мая жонка таксама рада будзе з табою пазнаёміцца. Хадзем! Слова гонару, хатнія абеды куды лепшыя за тыя, што ў рэсторане, і ты ўбачыш, як добра быць жанатым і якая ў мяне слаўная жоначка». Ну, значыцца, Каганэк даў сябе ўгаварыць і яны пашлі. Дома Яноўшэк пазнаёміў таварыша з сваёю жонкаю. «Гэта, — кажа, — мой найлепшы друг. А ну, падавай на стол што