Старонка:Svejk.6.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за- варыць крупнік ня з рыбы, а з бацьвіньня, якое прывозілі на конях з нейкага маёнтку, за два дні дарогі ад месца іхняе стаянкі.

Нямецкія самалёты наляталі кожнадзенна, нібы мухі, і кружыліся над грэбляю. Палонныя сядзелі ў лесе і, з прычыны халоднага надвор’я, раскладалі агонь. Хтосьці дастаў мяшок бульбы і пёк яго ў прысаку. Бачачы гэта, усе іншыя адразу-ж заварушыліся і неўзабаве вярнуліся самі з бульбаю; яе яны нацягалі з поля пачэпаўскае беднаты.

— Мы іх аб’ядаем, мужыкоў, — мэлянхолічна заўважыў Гаршына. — Зімою яны ўсе падохнуць з голаду, і мы разам з імі.

— Я, — цьвёрда заявіў Пісклявы, — я тут на зіму не астануся. Я падаюся ў легіён. Мне ўсё адно — забіць мяне могуць як там, так і тут, але там я, прынамсі, ня буду галодны.

— Калі-б я не прысягаў яго вялікасьці нашаму імпэратару, — абазваўся Швэйк, чысьцячы бульбу, — я таксама падаўся-б у легіён. Але-ж я дакляраваў служыць толькі яму, так што я ўжо лепш буду красьці бульбу. Абавязак кожнага салдата — усюды зьнішчаць ворага і рабіць яму як мага больш шкоды.

Гэтая заўвага выклікала бурнае спачуваньне, а спачуваньне адразу падмацавалі адпаведнымі ўчынкамі. Жанкі гэта заўважылі і з крыкам, і з енкам, пабеглі скардзіцца ў хату, дзе была палкоўніцкая канцылярыя.

Аўгіньня Васільлеўна спаткала жанок ласкава, паведаміўшы, што палкоўнік зараз вернецца, бо ён толькі на хвілінку вышаў з-за неадкладнае справы; а калі тыя заявілі, што палонныя спустошваюць іх бульбяное поле, яна сумна адказала:

— Што-ж, гэта можа быць. Мусіць яны галодныя. Вось ты, любая, — зьвярнулася яна да бліжэйшай старое, узяўшы яе за руку, — што-б ты рабіла, каб была галодная і прайходзіла паўз бульбянае поле? Чалавек — слабая істота і ня думае пра грэх. Ты-б таксама бульбу выкапала, зварыла і зьела-б. Гэтак ужо на сьвеце йдзецца, што чалавек павінен есьці, калі ён галодны.

— Дык хіба-ж я іх у Расію паклікала, хіба-ж я іх у палон брала? Нашто-ж я іх карміць буду? — пачала крычаць старая, адпіхаючы Аўгіньню Васільлеўну. — Вы іх і кармеце. Казна вам