Старонка:Svejk.6.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прычыны, што разрахунак з вамі робіцца па суботах, і вы працуеце, дык я і прыехаў, каб сваімі рукамі прыняць грошы.

Пасьля гэтай прамовы ён вельмі суха і практычна прапанаваў брату распачаць выдачу. Другі афіцэр выцягнуў з кішэні два лісты, пераклаў іх капіравальнаю папераю, адвастрыў алавок і паклаў усё гэта на столік. Інжынэр, бязьлітасна крывячы прозьвішчы, пачаў выклікаць палонных па сьпісу:

— Маравэк Антанін! Шэсьць рублёў!

Афіцэр запісваў прозьвішча і ставіў насупроць яе лічбу 6. Пасьля ён гаварыў палоннаму:

— Расьпішэцеся, што грошы атрымалі.

А інжынэр выклікаў далей:

— Тума Яраслаў. Шэсьць рублёў… Швамбэрг Ёсіф. Шэсьць рублёў. Вавёрка Францішак. Шэсьць рублёў…

Усе расьпісваліся, што атрымалі грошы. Пасьля афіцэр падвёў суму, інжынэр сабраў палонных навокал сябе, каб паказаць ім, што грошы сапраўды выплачваюцца, і афіцэр схаваў іх у пулярэс да расьпісак, копію якіх ён перадаў інжынэру. Капітан ганарова разьвітаўся, інжынэр правёў яго да машыны, і там капітан прапанаваў яму:

— Ці ня трэба вам у вёску? Садзецеся, мы вас падвязём.

І раней, чым гэтая тройца даехала да вёскі, палова грошай зноў апынулася ў інжынэравай кішэні.

Калі ў панядзелак палкоўнік даведаўся, што палонным ужо заплацілі за работу, ён пабег да інжынэра.

— Каму вы заплацілі грошы?

— Кіраўніцтву па справах ваеннапалонных, — з гонарам адказаў інжынэр.

— Што гэта там яшчэ за кіраўніцтва! — прашыпеў палкоўнік. — У вас ёсьць на гэта грашовыя дакуманты?

— Вось, калі ласка.

І інжынэр працягнуў яму складзеную копію расьпісак. Той праўцом паглядзеў на яго.

— А чые гэта подпісы? Што гэта за блянка? Дзе пячатка?

Інжынэр адно паціснуў плячыма. Палкоўнік ня вытрымаў і гукнуў: