Старонка:Svejk.6.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дарозе. Інтэнданцтва выплачвае вам грошы за ўвесь час, так што мы павінны іх атрымаць. Вось што напісана ў законе!

— Значыцца, вы — бунтаваць? — гукнуў палкоўнік, пабялеўшы. — Адмаўленьне падначальвацца, мяцеж? Расстраляю кожнага пятага! Сам пушчу яму кулю ў лоб!

Ён з прывычкі хапіўся за кабуру, але яна была пустая. Тады ён крыкнуў да канвойных:

— Патроны ў вас ёсьць? Закладвай у стрэльбы. Гэй, аўстрыякі, сучыны дзеці, зараз страляць будзем!

Канвойныя нарыхтавалі стрэльбы і тупа ўтаропіліся на ўзводнага. Той паціснуў плячыма і шапнуў палкоўніку:

— Ваша высокаблагародзьдзе, вам самім страляць ня можна. Вы павінны спачатку прасіць па начальству, каб сюды прыслалі камісію дасьледаваць справу. А, апроч таго, у нас усяго па два патроны на чалавека. Калі мы іх выстраляем, нас заб’юць як сабак.

— Набівай! — скамандваў палкоўнік і стаў глядзець, як няспрытна засоўвалі салдаты патроны ў стрэльбы. Пасьля ён зьвярнуўся да дружыны:

— Хто аднадумец з гэтымі людзьмі, з гэтымі пяцерма? Хто ня хоча ісьці на працу? Выходзь наперад! Будзеце расстраляны разам з імі!

Шэрагі захісталіся. Кожны паглядваў на іншага. Раптам пачуўся швэйкаў голас:

— Таварышы, няхай нас расстраляюць, каб мы памерлі як салдаты! — і Швэйк цьвёрда выступіў наперад і заявіў: — Так што, дазвольце далажыць, я хачу загінуць ад кулі, а ня здохнуць як старая баба.

— Браткі, — крыкнуў сваім высокім голасам кравец, — ня здрадзім-жа мы сваім таварышам. Выходзьце ўсе!

Шэрагі як-бы разарваліся, калі то тут, то там выступіла некалькі груп. І тады загрымеў Смочакаў бас:

— Чаго вы баіцеся, ліха на вас? Няхай нас расстраляюць! Няўжо вы думаеце, што гэта будзе горш, чым здохнуць з го-