Старонка:Svejk.6.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нас на работу, каб нам было лепш, а гэтыя панове зразумелі гэтак, каб нам было горш.

— Будзе, хлопцы, нагаварыліся! — гукнуў у гэты момант палкоўнік Галаваценка. — Марш далей! Наперад, марш!

А Аўгіньня Васільлеўна, заўважыўшы, што вочы ўсіх накіраваны на яе, праехала ўздоўж паўз колёну, ветліва запрашаючы:

— Ну, хлопчыкі, падымайцеся! Хутка прыдзем у вёску і нап’емся чаю!

Палонныя пашлі далей, спрачаючыся пра Расію і політыку. І адно Марэк думаў сваю думу і ўпарта маўчаў.


*

Праца, што чакала палонных у Вітунішках, як сваёю мэтаю, таксама і сваёю практычнаю організацыяй, мала чым адрозьнівалася ад тэй, якою яны займаліся на пабудове чыгункі. Яны павінны былі папраўляць дарогі, што ішлі берагам ракі праз лясы і бяздонныя нетры балот.

У вёску яны прышлі ўночы. Палкоўнік прывёў іх да памяшканьня, што стаяла наводшыбе і сам адчыніў дзьверы вялікага хлява; праз дзіравую страху туды заглядвалі месяц і зоры.

— От добрае памяшканьне! — пахваліў палкоўнік. — Тут вам вельмі добра будзе спаць. Паветра чыстае і сьвежае, і горача вам тут таксама ня будзе.

— Гад, мы тут усе памерзьнем, — ляснуў у яго за плячыма зубамі Пісклявы, бо ноч была сапраўды халодная. А Швэйк, з выглядам знаўцы паглядваючы праз шчыліны ў страсе на ўкрытае зорамі неба, сказаў:

— Нічога, мы цяпла насапом.

Змучаныя ўтомаю, палонныя кінуліся на раскіданую па хляве гарохавую салому і адразу заснулі. Пад раніцу яны прачнуліся з холаду і пачалі бегаць навыперадкі з расійскімі салдатамі, якія таксама пракліналі палкоўніка, мацюгаліся і абложвалі яго самымі страшнымі словамі.

Хтосьці прапанаваў раскласьці агонь; адразу за дваром быў лес, дзе лому было колькі хочаш. У адну хвіліну туды зьбегала