Старонка:Svejk.6.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Там было выкапана восем радоў акопаў; на дзевяты палонныя раскопвалі зямлю, а ў дзесятым насыпалі бруствэр, у той час як іншыя нацягвалі паміж каламі калючы дрот. Людзі, што працавалі, калі заўважылі колёну, якая прайходзіла паўз іх, кінулі рыдлёўкі і дрот і пабеглі, кідаючы нагамі нібы павукі, ёй на спатканьне.

Калі дружына палкоўніка Галаваценкі падобна была да натоўпу басякоў, дык тым небаракам, што цяпер да яе набліжаліся, наогул няма назвы на чалавечай мове. Хутчэй малпы — чым чалавека-падобныя істоты зьмяшаліся з людзьмі 208-й дружыны, распытваючы, адкуль тыя прышлі, і выпрошваючы ў іх скарынку хлеба, або на раз закурыць тутуню. Яны выглядалі гэтакімі няшчаснымі і абшарпанымі, гэтакімі змучанымі і хворымі, што шмат хто з дружыны, падумаўшы сабе, што можна абыйсьціся адзін дзень і бяз хлеба, цягнуў ціхенька акрайчык з ранца і аддаваў яго галоднаму земляку. Той прагна накідаўся на хлеб і гаварыў:

— Ведаеш, у нас тут гэтакі голад, што мы нават асьлеплі. Гэта ўжо больш ня чысьцец, а сапраўднае пекла! У сібіру, у лягэры, напроці гэтага быў рай зямны!

— А вам плацяць? — запытаў Пісклявы.

— Яшчэ што скажы! Ты-ж ведаеш, як нам плацяць! — засьмяяўся палонны. — От глядзі!

Ён зьняў шапку і паказаў гузы на галаве.

— Мы працуем зьдзельна. Адзін пагонны сажань трэба выкапаць да абеду і адзін да вечара. А калі ня справішся, дык цябе вось як аддзякуюць.

Ён правёў рукою па гузох, узлажыў на галаву шапку і, уздыхнуўшы, сказаў:

— Калі-б льга было, прынамсі, падзьмухаць сабе на галаву… Ведаеце, браткі, я малюся богу, каб нас тут захапіў немец, каб я мог помсьціцца за ўсё… Я — добры чэх і «сакол», але каб мне яшчэ раз давялося ісьці на фронт, я перастраляў-бы гэтых «братоў-славян» з гарматы або з кулямёту… Пабіць-бы іх усіх, гадаў, разам з іхнім паршыўцам-царом! — з жорсткасьцю скончыў ён.