Старонка:Svejk.5.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і колькі вагонаў ён перайшоў. А потым ён прашаптаў Марэку на вуха:

— Нават грошы я дастаў. Чатыры рублі пяцьдзесят. У купэ першае клясы сядзела адна такая красуня, дык калі кондуктар пачаў праганяць мяне адтуль, я сказаў яму: «Вы-б лепш пасядзелі з гэтаю паненкаю. Дальбог, яна такая прыгожая, што каб яна мяне папрасіла, я-б ахвотна саграшыў з ёю». Тады яна вышла, дала мне два рублі і сказала: «Я разумею па-чэску, аўстрыйскі салдат. Я бывала ў Карлсбадзе і ў Празе. Не кажы пра мяне дрэннага». Але яна была так-жа здаволена, як прынцэса Тун, што працавала за міласэрдную сястру на Франц-Іосіфаўскім вагзале ў Празе. Туды акурат прывезьлі параненых салдат 35 палку з расійскага фронту, і яна хадзіла па ўсім цягніку з падносам, на якім былі растаноўлены шклянкі кавы і чаю, і пытала: «Чаго ты хочаш, чэскі ваяка, ці кавы, ці чаю?» Адзін салдацік ёй і сказаў: «Ні тога, ні іншага, а вось я-б хацеў саграшыць з вамі, паненка. Глядзеце, хлопцы, які ў яе задок прыемны!» Ну, а тут яна сама яму адказала: «Дык як-жа, братцы, чаю ці кавы? А задком служыць не магу».

Што Швэйк ня хлусіў, відаць з наступнага:

Раньняй вясной 1918 году мне давялося ехаць па справах паломных на Каўказ. У адным вагоне са мной ехала старая, хворая і надзвычайна няпрыгожая жанчына, якой я рабіў едучы сякія-такія дробныя паслугі, прыносячы ёй з буфэту чаю ці чаго-небудзь зьесьці. Яна была мне дужа ўдзячна і, паміж іншым, сказала:

— Вось тры гады таму каля Варонежу са мной ехаў адзін палонны аўстрыйскі салдат, таксама дужа, дужа прыемны. Ён казаў, што яго эшалён нейкім чынам пайшоў без яго, і ён даганяў яго на пасажырным цягніку. Ён расказваў, што чэхі дужа любяць Расію і дапамогуць ёй перамагчы ў вайне Нямеччыну. Як прасіў ён, каб яму памаглі, хто сколькі можа, дык казаў, што ён з Прагі, што сьвятыя Кірыл і Мэфодзі даводзяцца яму нейкімі прапрапрадзедамі і што таму ён сам праваслаўны. І вось, калі ён стаяў у калідоры і думаў, што я яго ня чую, ён гаварыў сам з сабой па-чэску, што такой красуні, як я, ён яшчэ ня бачыў і ахвотна даў-бы сябе зачараваць… У яго былі сымпатычныя блакітныя вочы і далікатныя эўропэйскія манэры. Я дала яму