Старонка:Svejk.5.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— На месцы, на месцы! — закрычэлі вартавыя, і іх паравік таксама даў гудок.

Палонныя зноў паўлазілі ў цяплушку. Швэйк сеў разам з усімі і, убіраючы крутое яйка і кавалак хлеба, сказаў Марэку, які сядзеў на лаве:

— Шаннуе табе, хлопец, на жанчын, хоць ты і ня ўмееш па-расійску. Калі ты хочаш зрабіць ёй няпрыстойную прапанову, дык павінек сказаць так.

Ён выгаварыў сказ, з дапамогаю якога «жадаюць» жонку блізкага свайго, і параіў Марэку скарыстаць яго ў адпаведны момант і ў адпаведным месцы; а потым ён растлумачыў яму яшчэ, што азначае сказ, ў якім памінаецца маці, і што за яго можна злавіць па мордзе.

Швэйк ня быў эгоіст нават у навучаньні іншых, і калі-б ён жыў пэўны час у Палястыне, ён абавязкова пашоў-бы прапаведваць слова ўсім народам.

Яны паехалі; дзесяць хвілін цягнік вёз іх паўз бясконцую чараду хатак, да якіх са стэпу сьпяшаліся вялізныя статкі кароў, быкоў, цялят, авец і сьвіней, і палонныя не маглі вырашыць, ці горад гэта, ці вёска. Відаць было, што перад кожнай хаткай ляжалі роўныя кучкі і нават цэлыя горы нейкай чорнай цэглы, аб прызначэньні якой нават распалілася спрэчка.

— Гэта проста будаўнічая цэгла, — сказаў Швэйк. — Тут ладзяцца будаваць, і ўвесну тут, хлопцы, муляром будзе добра.

— Зусім не, будынак станцыі са звычайнай чырвонай цэглы, — сказаў настаўнік.

— І апрача таго, гэты матэрыял складзены нават каля будкі чыгуначнага вартавога, ля рэек, — зазначыў Швэйк.

На бліжэйшай станцыі палонныя зноў вышлі з вагону. Яны адважваліся ўжо выходзіць на пэрон, дзе ім часам давалі капейку, булку ці кавалак цукру і адкуль іх гналі расійскія жандары, лэпаючы іх далонямі па сьпіне, як трусоў.

Зрабілі вынаходку, што на кожнай станцыі ёсьць гатавальнік з гатовым варам, дык можна было саграваць сабе чымсьці гарачым страўнік, хоць зацірку давалі толькі прыблізна праз кожныя паўтары сутак. Палонныя ўжо ведалі, што гатаваная вада завецца па-расійску «кіпяток» і перш за ўсё шукалі будку