Старонка:Svejk.5.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пасьля таго, як ён пайшоў, пісар устаў ад сваёй машынкі і сказаў, захлынаючыся сьмехам, Швэйку па-нямецку:

— А ты, камрад, не пераказвай усяго таго, што пачуеш ад салдатаў. Я наогул параіў-бы табе трымаць у Расіі язык за зубамі, пакуль ты ня будзеш разумець, што гавораць навокал. Інакш табе ліха ня мiнуць.

Потым ён растлумачыў Швэйку, што гэтыя словы, якія так часта ўжываюцца, найстрашнейшая лаянка, і што афіцэр яшчэ досыць мякка абыйшоўся з iм. Ён вывеў Швэйка з канцылярыі, паклікаў нейкага салдата і, паказаўшы на палоннага, загадаў:

— Завядзi яго да іншых, каб запiсалi яго на ўтрыманьне i на паëк. Ну, бывайце, шчасьліва заставацца, …тваю маць!

І дадаючы гэтыя сакрамэнтальныя словы, ён лёгка выцяў Швэйка нагой у зад.

Салдат паказаў рукой наперад. Швэйк зразумеў і падаўся да вялікай пунi, дзе ўжо знаходзiлася некалькі чалавек палонных пад вартай, i, зьдзяючы з плеч торбу, вясёла сказаў:

— Якога палку, таварышы? Так што нашага брата тут знойдзецца ня мала? Што-ж, дрэнны прыклад заўсёды перадаецца. Я так мяркую, што раз мы ўжо прарвалi фронт, дык да Масквы нам цяпер не далёка.

Ніхто не азваўся. Два немцы і адзiн мадзьяр адсунуліся ад іншых у самы куток i пагражалі адтуль кулакамi. Тады Швейк лёг, падклаў сабе пад галаву ранец, выцягнуў змораныя ногі і завёў сваю фiлёзофію.

— Так, так, яго вялiкасьць, цар-імпэратар, вядома, ведаў, які будзе пачатак, а чым з намі скончыцца, ён гэтага ня ведаў. Хлопцы, няўжо мы сапраўды ўжо ў Расіі? А мне ўсё здаецца, што тут такое-ж надвор’е, як і ў нас.

— Так, так, мы сапраўды ў Расіі, — уздыхнуў побач са Швэйкам стары капрал. — Але толькі тут зусім ня так, як мы сабе ўяўлялі. Я сам тож падняў рукі і здаўся, а мне ўсё-ж такі набiлi па мордзе, гадзіньнік у мяне адабралі, брытву укралі, партманэт з кішэні выцягнулі, і нават люстэрка мне не пакінулі. Двое сутак есьці не даюць. І нават пагаварыць, як сьлед, з iмi нельга.

— Сёньня, мабыць, дадуць есьцi, — паспрабаваў суцешыць яго Швэйк, — пісар загадаў. Гэта, браце ты мой, таму нам тут так не салодка прыходзіцца, бо пра тое, што мы тут — iхнi iмпэ-