Старонка:Svejk.5.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дывiзii. Казак абшукаў у Швэйка торбу, дастаў адтуль апошнюю бляшанку консерваў і, адчыняючы яе, запытаў у палоннага:

— Толькі адна ў цябе і была, тваю маць? Бачыш, пасьпеў ужо ўсё пажраць. А табака, ...тваю маць, у цябе ёсьць?

Швэйк, узрадваўшыся, што яму давялося злавіць лёгкі для запамiну і часты ва ўжытку выраз, адказаў:

— Консервы, добра, табака, так, так! Жары, зладзюга, удавiся,... тваю маць!

Дарогаю Швэйк заўважыў, што яго спадарожнік, размаўляючы, нiколi не забываўся ужываць «выраз» у пачатку і ў канцы кожнага сказу i што салдаты, якія адказвалі яму, трымалiся такога самага правіла. З гэтага Швэйк вывеў, што гэта, напэўна, нешта накшталт формулы далікатнасьці, якая сьведчыць аб шляхетным выхаваньні і тонкіх манерах.

Таму, калі казак прывёў яго ў канцылярыю штаба дывiзыi i нейкі маладзенькі обер-офіцер, падышоўшы да яго і дапытліва гледзячы на яго спытаў:

— Дзе цябе ўзялі ў палон,… тваю маць? — Швейк ветла і без усякай палахлівасьці адказаў:

— Так што дазвольце далажыць, пане паручнік, пад Бродамі. Ля самай мяжы мяне і забралі,… тваю маць.

Пры гэтых поўных далікацтва словах афіцэр падскочыў, як падпечаны і на Швэйкавым твары з кожнага боку шлёпнула аплявуха.

— Хто цябе навучыў гаварыць «…тваю маць»? — зароў на Швэйка афіцэр. Нельга з афіцэрам так гаварыць. Разумееш, сукiн сын, маць тваю…?

Па злосьці, ад якой паручнiка літаральна трэсла, і па яго грозным крыку Швэйк зразумеў, што яго адказ афіцэра чамусьці не падабаўся. Зноў узяўшы пад казырок, ён праказаў:

— Шчыра прашу прабачэньня. У вас, мабыць, таксама ня можна перабіраць мерку. Так што дазвольце далажыць, што я крыху памыліўся. Я яшчэ ня добра навучыўся гаварыць па-расiйску, пане паручнік, і ведаю адно толькі гэта слова.

Афіцэр зьмерыў Швэйка пагардлiвым поглядам і куляй выляцеў з канцылярыі, бразнуўшы дзьвярыма.