Старонка:Svejk.5.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

данцтва. Увечары раздавалі хлеб,а пасьля палонных разьмеркавалі па купках і тлумачылі, якія бачкі якой купцы належаць.

Каля кухань стаялі казакі з бізунамі і трымалі парадак, лупцуючы палонных па плячох і сьпінах. Прыклад падаваў адзін прапаршчык, які біў аўстрыякаў гумавай кішкой, прыгаварваючы:

— Начальства павінна заўжды паказваць добры прыклад!

І раптам пачулася каманда:

— Чэхі — наперад! Чэхі, сьвядомыя чэхі, да мяне!

— Марэк, — параіў Швэйк, які са сваім хлебам у ранцы, разам з вольнапісаным ня прымаў удзелу ў агульнай бойцы, — ня ідзі туды! Ты яшчэ ня ведаеш Расіі і ня маеш уяўленьня, якія тут вырабляюцца штукі. Мяркуй сам — шукаюць добрых чэхаў, а потым душаць іх голадам, таксама як і іншых. Але тут усё робіцца на політычным грунце. Як я яшчэ служыў да вайны ў Будэёвіцах, у нас быў адзін капрал, нейкі Чымчара; дык той таксама, прыдзе да нас у кашары ды і кажа: «Мне патрэбен інтэлігентны чалавек для канцылярыі, які ведае нямецкую і чэскую мову, з прыгожым почыркам». А калі хто-небудзь адгукаўся, дык ён выводзіў яго ў калідор, даваў яму ў рукі вядро і венік ды загадваў: «Гайда чысьціць прыбіральні, ды каб у мяне ўсё там блішчэла. А не — дык падам на вас рапарт!» Можа і тут рыхтуюць нешта падобнае, але нас, тым часам, не ашукаюць!

Але ўбачыўшы, што маладзенькі расійскі офіцэр, які стаяў на пні, гаварыў па-чэску, яны ўсё-ж падаліся туды, праціснуліся праз натоўп бліжэй, каб усё чуць.

Гэта была прамова, якую яны не аднойчы чулі ў сябе на радзіме на розных мітынгах і сходах. Офіцэр сказаў, што ён — чэх, былы аўстрыйскі офіцэр. Ён паведаміў, што ў Расіі ёсьць чэская організацыя, якая змагаецца разам з расійцамі, і ў іхных шэрагах, супроць Аўстрыі. Офіцэр гаварыў, што цар вельмі любіць чэхаў і ён вызваліць іх, а таму неабходна ўзяцца за зброю і разьбіць Вену і Бэрлін; потым ён перайшоў да глыбокай старажытнасьці, заклікаючы Гуса і Жыжку бразгаючы спарахнелымі касьцямі табарытаў, якія загінулі пад Ліпанамі і мараваў, што прыдбалі сабе вечны супакой пад Белай гарой.

— Салдаты! Браты! — заклікаў ён. — Вы зараз у «чыстцы»! Мы ведаем, што вам гэты «чысьцец» неабходны! Кожны з нас павінен быць адліты са сталі! Цяпер размаўляюць жэралы гармат,