Старонка:Svejk.5.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пухліну ў калене: «Гэта глупства! Крыху баявога запалу вас зусім вылячыць!» А Сланарж ямў ў адказ: «Ці не дасьцё вы мне кілё гэтага сродку, пане доктар?» Тады Роубічак вылаяў яго аслом, быдлам, вярблюдам, сабакам і пачаў крычаць: «Я вас вылечу, нягодніка, падлюгу, чэскую сьвіньню!» Сланарж яму зноў: «Шчыра дзякую, пане вэтэрынарны ўрач!» Ну, яго адразу-ж арыштавалі, а потым з першай маршавай ротай выправілі на фронт.

— Там, на Карлавым пляцы, — скончыў Марэк, — адна з сёстраў схавала мяне ад Губэра. Я быў ужо там тыдзень, пакуль, нарэшце, ён не злавіў мяне ў прыбіральні. Тут-жа ў прыбіральні ён прыклаў вуха да мае курткі, паслухаў, як б’ецца ў мяне пад кішэнямі сэрца, а потым пацягнуў мяне ў канцылярыю. «Гэтага чалавека зараз-жа накіраваць у кадр, каб ён паслужыў нашай справядлівай справе!»

— А як вас кармілі ў гэтым шпіталі? — запытаўся Швэйк.

— Нішто сабе, — адказаў Марэк, — але толькі пасьля вячэры нас прымушалі сьпяваць аўстрыйскі гімн, пакуль дактары яшчэ ня выйшлі, а потым, перад сном, яшчэ раз. Першыя радкі мы сьпявалі як мае быць, але толькі з прымусу. А другія нам былі больш да спадобы, бо іх мы самі прыдумалі, і з даволі няпрыстойным зьместам, але мы сьпявалі яго з такім пачуцьцём, што нават Губэр, праходзячы часам міма і пачуўшы нашы сьпевы, прыкладаў руку да шапкі і казаў свайму асыстэнту: «А чэхі-ж зусім не такія ўжо здраднікі сваёй бацькаўшчыне!» Ах, добры быў час! Але потым неяк раптам пасыпаліся ўдар за ўдарам: Кіраліхіда, маршавая рота, фронт, невялічкая справа пад Роўна, дзе нам ізноў наклалі, а потым расійцы, — скончыў вольнапісаны, пазяхаючы. — Ах, як мне спаць хочацца!

— Чакай, цяпер я раскажу табе пра мае прыгоды, — засупярэчыў Швэйк. — Я трапіў у палон выключна праз нейкае непаразуменьне, і мяне пасьля вайны не пакараюць, як тых, што самахоць узьнімалі рукі. Справа ў тым, што мяне аддала ў рукі ворагаў дурная, шалёная карова. Марэк, каб ня было гэтага непаразуменьня, наш імпэратар ужо можа-б перамог!

І Швэйк расказаў усё, што з ім было ад таго дню, як яны разыйшліся з Марэкам, да таго, калі яны зноў спаткаліся. Але потым, заўважыўшы, што ў Марэка вочы заплюшчваюцца ад