Старонка:Svejk.5.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я таксама ведаў нейкага Мэстэка з Падскаля, — зазначыў Швэйк, — які заўсёды хадзіў у Бранік гуляць у кэглі. А аднойчы, п’яны, ён зваліўся з Вышэградзкіх бастыёнаў і, калі ён ляжаў пры сьмерці ў гарадзкой больніцы і поп пытаўся ў яго, якое ў яго апошняе жаданьне, ён успомніў чатыры словы: «Пеце толькі Бранікскае піва!»

— Пасьля яго прывезьлі нейкага Тупічку з Яромэржу, — апавядаў Марэк, — прыгожага хлопца, гандлёвага служачага, з 89-га палка. І яго Краус электрызаваў і так добра вылячыў, што той сам павёз сваю цялежку. Потым ён узяўся за ўзводнага Бартака з Хлумэка. Гэты быў глуханямы і адно спаўзаў з катавальні; ён з маленьнем працягваў да доктара рукі, каб той не катаваў яго сваёй навукай, як морскую сьвінку. А нейкага Шлінгэра з Броумова, якому кавалкам знараду разьбіла костку і парвала жыльле пад каленам, так наэлектрызавалі, што пасьля гэтага ён ўзяў ды задавіўся. А доктар перабірае аднаго за адным і, не пакідаючы бязьвінна ўсьміхаецца, кажа: «Паслухайце, вольнапісаны, вы памятаеце з біблейскай гісторыі Хрыстовы дзівы? Дык вось, мы робім тое-самае. Але з прычыны таго, што вы з Прагі, дык я пашлю вас туды, каб вы маглі наведаць сваю маці; а потым вам ужо самахоць прыдзецца прасіцца на фронт. Аўстрыі патрэбны салдаты. Інтэлігэнцыя павінна даваць добры прыклад народу, гэтаму быдлу. Хаця, калі вы думаеце, што ў вас пакалечана рука, дык я яе магу вылячыць цудам. Вы-ж бачылі: глухія пачалі чуць, сьлепакі — бачыць, кульгавы ўзяў пасьцелі свае і пайшоў, і нябожчыкі аджываюць. Зрабіць яшчэ адно цуда для мяне дужа лёгка!» Такім чынам, я пакінуў «Прытулак жудасьці», як мы назвалі 13-ты барак у Пардубіцы, і перавёўся ў гарнізонны шпіталь на Карлавым пляцы ў Празе. За начальніка шпіталю быў сусьветна-вядомы лекар, доктар Губэр, які ніколі ня меў пацыентаў, але за тое лавіў салдат у калідорах і адтуль проста пасылаў на фронт. Мы звалі яго «Белая дама». Ён часта любіў гаварыць, што нам нехапае толькі крыху аўстрыйскай крыві.

— У Младэ-Болеславе, — зноў перапыніў яго Швэйк, якому здалося што ўвесь час гаворыць адзін Марэк, — за палкавога доктара быў нейкі доктар Роубічак, хоць да часу прызыву ён быў акушорам, як доктар Мундзі. Дык ён сказаў майму знаёмаму Сланаржу з Лібэню, калі той пачаў скардзіцца на раматус і