Старонка:Svejk.5.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цябе можна было зразумець! А то швэргаеш, як шпак, так што я нічога ня ўцямлю. Усё гэта таму, што мы з вамі адна нацыя.

Больш за ўсё дадзявала яму тое, што ён ня мог згаварыцца з расійцамі; ён прыпамінаў усе мітынгі ў Празе, на якіх, прамоўцы запэўнялі, што толькі братэрская Расія са сваім бацькам-царом магла прынесьці чэскаму народу вызваленьне, і каб цяпер хто спытаў у яго, якое засталося ўражаныне ў яго ад узаемаадносін паміж расійцамі і чэхамі, ён адказаў-бы:

— Што-ж, прамовы на тое, каб іх гаварыць, а піва — каб яго піць. Кожны з гэтых дэпутатаў вярзе глупства і такі тупы, як ступенькі сходаў на вышцы на Лаўрэнцявай гары ў Празе. Ніхто нічога не разумее. Гэта трэба бачыць самому, як тую п'есу, якую напісаў пан Кубік для «Арэны» ў Сьміхове.

Яго нічога не палохала таму, што расійскія салдаты адносіліся да яга добра. Ён любіў сядзець з імі каля дарогі, калі яны перамотвалі потныя анучкі, і з цікавасьцю глядзеў, як яны падвязвалі да ботаў выразаныя з мяшкоў паскі; ён ужо ведаў, што «сядай, пан» азначала прапанову адпачнуць і што «хадзем» або «пайшоў» было сыгналам ісьці далей, і ён слухаўся гэтых двух загадаў, як добра вымуштраваны цыркавы конь.

Усе яго думкі былі накіраваны на тое, каб высьвятліць, што за цар быў у гэтых салдатаў і ён ахвотна запытаў-бы іх, ці называў ён іх таксама ў сваім маніфэсьце «Мае слаўныя ваякі». На кожнае пытаньне, якое ён задаваў у гэтым кірунку, ён чуў суцяшальнае «так, так», або паблажлівае «добра, добра», і таму рашыў, што расійцы, мабыць, нічога іншага ня ўмеюць гаварыць.

Ён склаў сабе канчатковы погляд на расійскага цара, калі аднойчы нейкі салдацік пачаставаў яго скваркай, цыгаркай і кавалачкам цукру, прычым зноў сказаў нешта такое, чаго Швэйк не зразумеў; і ён выказаў свой погляд, паклаўшы руку расійскаму салдату на плячо, такімі словамі:

— Слухай, паёк у вас ня дрэнны. Цар у вас, як відаць, сумленны чалавек.

І салдат зноў адказаў, нібы заведзены грамафон:

— «Так, так, добра, добра».

Але ў гэты самы дзень Швэйкаў слоўнік узбагаціўся, дзякуючы аднаму казаку, які вёў яго ў разьмешчаны ў тыле штаб