Старонка:Svejk.5.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4

У ДАРНІЦЫ

Неразгаданае і падазронае зьявішча: ва ўсіх падручніках на чужаземных мовах можна знайсьці ці толькі «салёныя» словы, шляхетныя сказы і самыя тонкія вялікапанскія выразы. Міжнародныя формы зносін дэпутацый і дэлегацый на ўсякіх выстаўках ды конгрэсах зьяўляюцца ўдасканелай крышталізацыяй высокіх зваротаў, сплеценых, нібы шлюбны букет, з шляхетных, далікатных «панскіх» слоў і гавораць яны скрозь пра адны тыя самыя высокія, ідэальныя, поэтычныя матэрыі.

Слоў, якімі гаворыць і якімі карыстаецца просты народ, не знайсьці ні ў водным падручніку, хоць першае, чаму вучыцца чужаземец, прыехаўшы ў незнаёмую краіну,— гэта лаянка і цынічныя словы ў чужой мове. Гэта старадаўняя практыка і паўтараецца яна на кожным кроку. Хто перабыў адзін месяц у Італіі, не памятае праз паўгода, як завецца па-італьянску «віно», але памінаць імя мадоны ў лаянцы ён не адвучыцца за ўсё жыцьцё. Або які-небудзь маленькі чужаземец, завучаючы ў школе нямецкую мову, цікавіцца менш тым, як сказаць па-нямецку: «трэба паважаць бацькоў», чымся тым, як сказаць свайму дакучнаму таварышу: «ідзі, чорт паганы, дурань».

Таму ня трэба дзівіцца, што лексыкон Швэйка быў у некаторай меры аднабокі і пашыраўся побач з рэчамі штодзеннага ўжытку адно за кошт лаянкі; ён хутка навучыўся выгаворваць яе як мае быць, каб не пазбавіць яе сакавітасьці.

У арыштоўні ён прасядзеў двое сутак; пад канец другіх сутак зьявіўся аглядаць арыштоўню нейкі генэрал і, заўважыўшы між расійцаў Швэйка, спытаў, завошта ён сядзіць. Калі капітан Кукушкін далажыў, што Швэйк пакараны за грубіянства і за-