Старонка:Svejk.5.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Швэйк скончыў, выпрастаўся на нарах і накрыўся шынэлем; а яго таварышы па арыштоўні, якія змоўклі падчас яго песьні, зноў пачалі гуляць у карты і гарланіць, пазіраючы на палоннага і спагадліва кажучы:

— Вось гэта добра! Хоць у вас народ і не праваслаўны, а малітвы прыгожыя. А скажы, брат аўстрыяк, ці праўда, што ў вас усе людзі пісьменныя?

Засынаючы, Швэйк яшчэ раз прыпомніў, што ён у арыштоўні, і, задаволены сваім лёсам, пазяхнуў.

— Тут, — наважыў ён, — салдат лупцуюць па мордзе, поліцыя зьбівае народ, і ў арыштоўню трапіць зусім нават проста. Адным словам, усё тут акурат так, як і ў Аўстрыі; Расія, як відаць, таксама добра ўпарадкаваная краіна.