Старонка:Svejk.5.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Магчыма, што мы ня былі славяны, але зараз мы будзем імі. Нам гэтае славянства добра ўвальлюць у горла.

Капітан Павал Апанасавіч Кукушкін, загадчык гаспадарчай часткай Кіеўскага гарнізону, ня быў прынцыповы вораг палонных. Ён адыходзіў ад тэй ісьціны, што вайна ёсьць вайна, а ня жарты, і праз цялесныя агляды, пры якіх палонным прыходзілася распранацца на-гола, стараўся ўбіць ім, што зараз — менавіта вайна.

Калі ўся «шэра-сіняя брыдасьць, якая прырынула на Русь, каб яе дачыста аб’есьці», — такія словы пусьціла ва ўжытак адна расійская газэта і капітан Кукушкін лічыў іх за найбольш трапныя для палонных, — была на двары, а вартавыя і салдаты разьбіралі адабранае, каб прадаць яго тым самым палонным, капітан зьявіўся, загадаў адчыніць харчовы магазын, вынесьці мех цукру і загадаў палонным аднаму за адным падыходзіць, асабіста назіраючы, як дзяжурны кожнаму выдаваў на рукі два белыя кавалкі. Пры гэтым капітан кожнаму гаварыў: — «У чай, разумееш? — і па-сяброўску лэпаў кожнага стэкам па нагах, ажно палонны высока падскокваў ад болю. І тыя, у каго ня было ані конаўкі, ані бляшанкі, з тугой глядзелі на цукар і будку, з якой курыўся дым, а Швэйк, паклаўшы адзін кавалак у рот, пацяшаў сябе:

— Дармо, зьем і так. Роту сабе я ім не апяку.

Тым часам капітан Кукушкін даведаўся, што на кухні ўжо зварылі абед, і зьбіў кашавара, які запэўняў, што ён ня мог зрабіць порцый з выдадзенага яму мяса, таму што мяса было занадта мала і, апроч таго, яно ўварылася. Зьбіў яго капітан Кукушкін не за невыкананьне загаду, а за сьмеласьць, з якой той сказаў, што мяса было занадта мала. Хоць, між іншым, добры і сумленны Паўла Апанасавіч сапраўды выдаў толькі чвэртку таго, што ён паставіў у рахунак інтэнданству і што належала палонным паводле раскладкі.

Потым, прыйшоўшы да палонных, ён выклікаў уперад аўстрыйскіх унтэр-офіцэраў; аднаго ўзводнага, русіна, які гаварыў па-нямецку, ён прызначыў за перакладчыка і загадаў праз яго пашыхаваць салдат і прарабіць тут-жа розныя практыкаваньні.

На пляцы з поўгадзіны чулася команда: «Рады падвой! Паварот на права. У шарэнгі — стройся… нале-ва, кругом… на--