Старонка:Svejk.5.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мімся з тутэйшымі асаблівасьцямі. Хто ведае, ці будзе на нашым вяку яшчэ раз вайна і ці трапім мы зноў сюды!

А другой гадзіне, калі яны праходзілі па Падвальнай вуліцы, у публіцы пачаўся скандал. Нехта заўважыў, што тая самая партыя палонных праходзіла тут сёмы раз. Пачуліся крыкі, вэрхал, што гэта мана і зьдзекі, што гэта намер схаваць той факт, што непрыяцель неўзабаве будзе ў Кіеве. У натоўп урэзаліся гарадавыя. Яны хацелі затрымаць таго-сяго з крыкуноў. Пачалася бойка; не зважаючы на палонных, натоўп абступіў гарадавых. У паветры пагрозна забялелі сьціснутыя кулакі.

Бязладзьдзе і крыкі пайшлі ад таго месца, дзе заняліся,і на іншыя вуліцы і вартавыя пачалі падганяць палонных. Усюды відаць былі гарадавыя, якія спрабавалі, не зважаючы на тое, што на іхныя галовы сыпаліся са ўсіх бакоў удары, выцягнуць з натоўпу якога-небудзь чалавека. Гэтага-ж чалавека разьюшаны натоўп імкнуўся ў іх адбіць. І калі палонныя апынуліся праз поўгадзіны на ўскраіне гораду і вартавыя паказалі на нейкі вялічэзны дом, дзе іх чакаў адпачынак і полудзень, Швэйк, зьзяючы ад здавальненьня, крыкнуў:

— Тут поліцэйскіх таксама б’юць! Расійскі народ мне вельмі спадабаўся.

Палонныя клаліся і садзіліся на зямлю і тут ураз засыпалі, а варта, ня ведаючы, што рабіць, бязуважна стаяла вакол іх. Нарэшце, брама будынку расчынілася і адтуль вышаў офіцэр з некалькімі салдатамі, якія выстраіліся перад брамай; офіцэр скамандаваў:

— Па чатыры, станоўцеся!

Вартавыя пачалі шыхаваць палонных па чатыры чалавекі ў рад і прапускаць іх у браму; там іх затрымлівалі і абшуквалі салдаты, якія выйшлі са старых кашар.

Ператруска была строгая і ад спрактыкаванага вока таго, хто рабіў яе, нічога нельга было схаваць. Яны абмацвалі ўсё цела, выварочвалі кішэні, выкідалі ўсе рэчы з ранцаў, і ўсё, што лічылі за казённую маемасьць ці за небясьпечнае для Расіі, складалі ў груды, перад якімі была пастаўлена варта. Адным словам, гэта было адно з лепшых зьвеньняў у ланцугу расійскае апекі над палоннымі.

Адбіралі ўсё, што трапляла пад рукі і што падабалася салдатам. У груд складалі ламаныя бляшанкі, біклажкі, рамяні, шы-