Старонка:Svejk.5.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзей было ўведзена ў палон рознымі арміямі, дык у яго набраліся-б лічбы, прачытаць якія здолелі-б адны астрономы, ды і то пасьля гэтага іх завезьлі-б у вар’яцкі дом. Бо самая малая лічба была-б больш ад мільярду!

Такім чынам насельціцтва Кіева ў тую выдатную нядзелю мела магчымасьць на свае вочы ўбачыць палонных ворагаў, якія дазволілі галоўнаму генэральнаму штабу дэкляраваць, як і заўсёды, хуткую перамогу, і гарадзкія жыхары маглі набрацца новых высокіх уражаньняў, каб разьдзьмуць агеньчык ваеннага ўздыму, які гатовы быў згаснуць пад уплывам няўдачы на фронце.

Загадка, што палонных вадзілі па кіеўскіх вуліцах, нібыта заморскіх зьвярэй, была зроблена амаль адначасова ў розных групах, дзе асобныя салдаты мелі асаблівую назіральнасьць і здольнасьць орыентавацца. Таму, калі палонныя пад поўдня ледзьве валаклі ногі па Крашчаціку, а назіральнікі, якія вялічэзным натоўпам стаялі па абодвух бакох вуліцы і якія глядзелі з вакон, спатыкалі іх крыкамі «ўра» і зрушаным гулам: — глядзеце, глядзеце, новая партыя палонных! — з сярэдзіны вуліцы пачуўся гучны адказ:

— Так, так, новая. Толькі мы ўжо даўно ў Кіеве, так даўно, што ўжо пратухлі.

— Мы зноў праходзім па тэй самай плошчы. Дакуль-жа нас будуць ганяць па горадзе, — злосна запытаўся ў настаўніка вольнапісаны.

За яго лятуценна і пакорліва адказаў Швэйк:

— Будуць ганяць датуль, пакуль ім не абрыдзе. Калі яны забралі нас у палон, дык маюць поўнае права нас паказваць. Вось ведаў я аднаго разьніка, Гурка — яго прозьвішча, дык у яго ніколі ня было ні капейкі за душой, але ў бакавой кішэні ён насіў з сабой соценную паперку, якую ніколі не мяняў. Напрыклад, вып’е ён у піўніцы пару піва і зьесьць порцыю сасісак, а потым кліча: «Чалавек, маеце з мяне!» Ну той, калі Гурка выцягне сваю соценную паперку і папросіць рэшты, пачынае шукаць у сябе па ўсіх кішэнях, а Гурка возьме яе зноў і скажа: «Пачакайце, я зусім забыўся, што ў мяне ёсьць дробязь». І кладзе яму тры пяцёххэллеравыя манэткі на стол. Пяць гадоў я яго ведаў, і абы толькі меў ён з кім справу, кожнаму быў вінаваты, але сваю соценную паперку так і не памяняў. Што-ж, людзі любяць выхваляцца, а нам не пашкодзіць, калі мы трохі лепш пазнаё-