Старонка:Svejk.5.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мадзтва і давесьці свае посьпехі вялікай колькасьцю палонных, якіх для гэтага цягалі з месца на месца, як кацянят.

Манэўр гэты быў вельмі просты і нескладаны: галоўны генэральны штаб вёў падлік палонных з самага пачатку вайны і друкаваў у газэтах паведамленьні, што ў пэўным баі лік палонных дасягаў такой вялічэзнай лічбы; гэта лічба вядома павялічвалася, да яе дадавалі нуль, а часам два ці тры нулі, таму яна заўсёды рабіла сэнсацыю і выклікала энтузыязм. Грамадзкасьць выхваляла чалавекалюбства расійскіх генэралаў, якія зьнішчалі магутнасьць Аўстрыі і Нямеччыны тым, што забіралі ў палон усю іхную жывую сілу.

І вось вялічэзныя транспорты палонных, якіх пераганялі з гораду ў горад, і бясконцыя шэрагі шэра-сініх шынэляў, якія абуджалі фантазію абываталяў, ілюстравалі газэтныя весткі і рабілі належнае ўражаньне на насельніцтва, дзе вайна ўправілася стварыць такі настрой, пра які Швэйк зусім слушна заўважыў:

— Даволі з іх! Тысяча глупстваў і быку сьпіну зломіць.

Паміж іншым, штабы ды інформацыйныя аддзелы ўсіх дзяржаў, якія ваявалі, працавалі па такім-жа шаблёне. Так, у Аўстрыі каротка ў двух словах, паведамлялася, што «наша войска пад націскам грозных сіл няпрыяцеля адыйшло на раней падрыхтаваныя позыцыі, якія зьяўляюцца, паводле думкі спэцыялістаў, няпрыступнымі». А трыма днямі пазьней: «наша войска» няўстрымна ўцякала з няпрыступных позыцый, тым часам, як доўгае, літаратурнай мовай напісанае паведамленьне, крычала на ўвесь сьвет, што «ўзводны унтэр-офіцэр Вэнцаслаў Крупічка адзін узяў у палон шэсьць расійскіх салдат, якія шалёна змагаліся з ім, гэта зьяўляецца довадам геройскага духу і адважнасьці аўстрыйскай арміі і нязломнай волі дамагчыся канчатковай перамогі».

У Расіі, пасьля расійска-японснай вайны, ад сыстэмы «геройства» асобных ніжэйшых чыноў адмовіліся; апісаньнем бясстрашных геройстваў казакаў карысталіся толькі для ілюстрацыі паведамленьняў з тэатру вайны і цалкам узялі курс на захоп у палон непрыяцельскіх сіл. І калі-б зараз хто-небудзь патурбаваўся па дадзеных францускіх, аўстрыйскіх, расійскіх і нямецкіх газэт і часопісаў, а таксама паводле паведамленьняў рэшты малых дзяржаў, якія ваявалі, падрахаваць, колькі ўсяго лю-