Старонка:Svejk.5.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

казвае: «З якой гэта прычыны бог будзе мне дапамагаць? Пакінь свайго бога, ды памажы мне сам, гультай! Цэлы год лынды б’іцё, сьцервы, ды ў столь плюеце». «Стары ён стаў і зьвяглівы», — падумаў Чамара і каб улагодзіць яго, падыйшоў ды кажа: «Дзядуля, няўжо мяне не пазнаеш?» Тут Ірава замахнуўся на яго касой і крыкнуў: «Ідзі, ідзі, брыдота! Што-ж ты думаеш, я ведаю ўсіх вас, бандытаў? Шмат вас тут шлындае! Вось у старога Маравека гэтымі днямі сьцягнулі на полі гадзіньнік — ці не твая гэта работа? Ідзі, ідзі а не дык я людзей паклічу!» Профэсар падумаў, што будзе пацешна пакінуць старога з поглядам, што ён Франца Чамара, валацуга і падаўся ў шынок. Там было пуста; ён заказаў піва, а гаспадар яго і пытае: «Вы што — страхавым агентам будзеце, або малюякамі гандлюеце?» Гэтаму шынкару, нейкаму Башце, Чамара прызнаўся, што ён мясцовы даўні жыхар, што зараз ён за профэсара ў Празе і прыехаў паглядзець на родную мясьціну, а шынкар яму і кажа: «Бацьку вашага я памятую, добра памятую. Быў мой заўсёдашні наведвальнік. Піў ён толькі алаш з ромам і так заліваў, што нажыў сабе язвы страўніка. Пра нябожчыкаў звычайна гавораць адно добрае, але гэта быў такі прапойца, што каб ня было старой, ён у момант спусьціў-бы і дом і ўсё да апошняй капейкі. Ды ён і так больш цягаўся па судох, чым быў дома». Профэсару пасьля такіх слоў піва адразу стала горкае, і ён пайшоў паглядзець на бацькаву хату.

Швэйк перадыхнуў і казаў далей:

І вось замест ранейшай хаты стаіць вялічэзны дом, а на парозе сядзіць профэсарава сястра. Тая яго зараз-жа пазнала, прывіталася з ім і павяла да сябе, пасадзіла яго на крэсла і кажа: «Шкада, што я цябе нічым не магу пачаставаць. Хлеб у нас чэрствы, карова малака не дае, а ячменнай кавы, я ведаю, ты ня п’еш, дык я табе яго і суліць ня буду. Ты сюды надоўга, ці мо’ сягоньня паедзеш? У нас табе спаць будзе нядобра. Дом толькі пабудаваны, і ў ім яшчэ вільготна… А дзяцей у цябе няма? Гэта добра, прынамсі, ты больш можаш зьберагаць. Шкада, што мужа няма дома; ён якраз ладзіўся табе напісаць, ці ня здолеў-бы ты пазычыць нам 600 крон. Ён меўся купіць карову, каламажку і каня. Фотографіі нашых дзяцей ты бачыў? Вось гэта Эрнст, які вучыцца ў вайсковай акадэміі ў Вене, а гэта Альфрэд, студэнт Ляснога Інстытуту. Наша Лола ў Швэй-