Старонка:Svejk.5.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Хутка ўсё гэта скончыцца, за Кіевам зараз-жа будзе мора, і калі мы захочам, дык можам там паляваць на кітоў. А расійцы водзяць нас па ўсёй Расіі для нашага-ж задавальненьня.

Здарылася ім праходзіць і чэскія вёскі, заснаваныя колёністамі-перасяленцамі яшчэ ў мінулым стагодзьдзі. У некаторых такіх вёсках палонных спатыкалі вельмі радасна і кармілі колькі тыя хацелі, а ў іншых — усё перад імі замыкалі і жыхары глядзелі на гасьцей з радзімы толькі з-пад спушчаных фіранак.

— Што гэта за людзі, — сказаў у аднэй вёсцы настаўнік, — што ў іх не гаворыць голас крыві.

— Нягоднікі! — падхапіў вольнапісаны, які пераканаўся, што пры пошуках ежы карысьней за ўсё трымацца бліжэй да Швэйка і ён не адыходзіў ад яго. — Проста дзіўна. Мы — чэхі і яны — чэхі, а не даюць нам нават бульбы. Учора я аднэй бабульцы расказаў, што гадзіньнік на старой ратушы ў Празе больш ня ідзе з таго часу, як пачалася вайна, дык яна пачаставала за гэта мяне тварагом, а гэтыя ідыёты паганыя нават і ня спытаюць, што робіцца ў нас. А то я нагаварыў-бы шмат дзівосаў на таросах.

— Тутэйшыя жыхары, — зазначыў Швэйк, — нагадваюць мне сваякоў адваго Чамары з Мяцеша пад Ічанам, які давучыўся ў Празе на профэсара, а потым ажаніўся з дачкой гандляркі гароднінай, нейкай Шміраль з Жыжкова, у якой ён кватараваў. Ён пражыў з ёй дваццаць год, дык яна яму досыць надакучыла. Апрача таго, на яго наогул напаў смутак і туга. Тады ён успомніў, што ён-жа можа зьезьдзіць да сябе на радзіму і паглядзець, што там робіцца праз гэтулькі год. Сеў ён на хуткі цягнік і паехаў у Ічан, і чым бліжэй пад’яжджаў, тым лепшы ў яго быў настрой. Ён уяўляў сабе хатку, дзе ён радзіўся, як яна стаіць на адхоне і як яе страха зарасла мохам, і як стары сабака, з якім ён хадзіў на паляваньне на палявых мышэй, будзе сапсьці ля яго ног — нібыта ў казцы, калі блудны сын вяртаецца ў бацькаву хату. — І як людзі будуць гаварыць: «Гэта наш Франц Чамара, які зрабіўся важным баронам у Празе. Шкада, што старому Чамары — царства яму нябеснае, добры быў чалавек! — не давялося прычакаць гэткае радасьці». Ну, пайшоў ён у вёску, а каля дарогі стары Ірава косіць ячмень. Пане профэсар зьнімае копэлюш і кажа: «Бог на помач!» А той яму далікатна ад-