Старонка:Svejk.5.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму ўздумаенца. Слухачы расьпіналі вушы, ківалі галовамі і згаджаліся, а Швэйк узрастаў у сваім уласным уяўленьні.

Яму здавалася, што нібы ён ідзе на край сьвету і нібы ў гэтага сьвету няма канца. Аднойчы ў дождж боты яго зусім разьмяклі, а потым залубянелі і зрабіліся цьвярдымі, як кара, да крыві разьдзіраючы яму ногі; таму ён ішоў зараз босы, перакінуўшы боты на вяровачцы цераз плячо і абуваючы іх толькі нанач, каб іх у яго ня ўкралі. Перад палоннымі слаўся бясконцы роўны стэп, ў якім пасьвіліся каровы і быкі. І нішто ўжо не здавалася Швэйку такім чужым у гэтай непрыяцельскай краіне, як раней.

Ён завучыў некалькі расійскіх сказаў, і абываталі, калі ён што-небудзь расказваў ім, маглі ўжо разумець кожнае і пятнаццатае ці дваццатае слова; яго абшарпаны старэцкі знадворны выгляд і добрадушны твар выклікалі давер’е мужчын і таму, што яны былі падобныя да яго, яны зварачаліся найахватней да яго.

— Ну, а ваш цар? — спытаў яго стараста вёскі, дзе ян пераначавалі. — Добры ён чалавек? Ня трэ’ было такому старому браць на душу такі грэх, гэту вайну! І навошта ён мучыць нашых палонных?

Швэйк ледзь зразумеўшы дзесятую частку пытаньня, не саромячыся, адказаў:

— Наш цар — старая калода, але ня злосны чалавек. Людзі ў кожнага знойдупь што-небудзь дрэннае. Пра вашага цара кажуць, што ён таксама добрая цаца. А наш мые вашым палонным кожны дзень ногі, як яго сьвяцейшаства ў Рыме ў чысты чацьвер — дванаццацём старцам.

— Ну, а нашага Івана, Івана Іванава сына ты ў Галіцыі не спатыкаў? — спытала старасьціха, дадаўшы: — Ён служыць у 216 палку і прысылаў ліст, што ён зараз у Галіцыі.

— Я шмат вашых спатыкаў, бабулька, — з усьмешкаю адказаў Швэйк. — Ваш Іван Іванавіч — добры чалавек? Ён бялявы, ці чорны? Да каго ён боьш падобен: да бацькі ці да маткі? Я з ім гаварыў, ён прасіў перадаць вам прывітаньне…

У вачох старой сьвяціўся шчасьлівы агеньчык. Яна ўзяла Швэйка за руку, быццам каханка, і засыпала яго пытаньнямі, з якіх Швэйк роўна нічога не зразумеў, таму сказаў наўздагад:

—Я, бабулька, з ім гаварыў дальбог гаварыў, каля самай галіцкай мяжы; ён расказваў мне, што яму жывецца добра, што