Старонка:Svejk.5.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тэр Люцінаў-Дасталь. Таму ня дзіўна, што яны падабаліся Швэйку, тым больш, што ягоны густ падзяляла і Чэская акадэмія, якая выдала прэмію за гэткае глупства.


*

Палонныя зрабілі ўжо чатыры поўных дзённых пераходы і праходзілі зараз па вёсках, дзе больш ня было расійскіх салдатаў і этапных комэндантаў.

Ад гэтага ім было ня горш, а яшчэ нават лепш. Вёскі былі заможныя, яшчэ амаль нічога ня ведалі пра вайну, войска і палонных яшчэ ня бачылі і таму спатыкалі транспарт з вельмі вялікай цікавасьцю. Сяляне шкадавалі палонных і частавалі іх табакай і махоркай; жанчыны плакалі, гледзячы на іхныя пакуты, раздавалі ім хлеб, варылі на вячэру бульбу і прыносілі яе палонным у пуні.

Праз жорсткасьць вайны зноў прасачылася людзкасьць. Вартавыя больш нікога ня гналі ўперад і калі які-небудзь палонны хворы або з параненымі нагамі адставаў ад партыі і які-небудзь селянін, праяжджаючы на калёсах, зварочваў увагу варты, што ззаду нехта сабраўся ўцячы, — начальнік вартавой команды толькі махаў рукой:

— Хай сабе ідзе. Да Аўстрыі цяпер далёка.

Калі транспарт прыходзіў у вёску яшчэ да зьмярканьня, яго зараз-жа абступалі мужчыны, маладзіцы, падлеткі і дзеці і пачыналі гутарку. Яны пыталіся, ці ёсьць у нас такое самае сонца, зямля, дрэвы і вада, і што сеюць у Аўстрыі. Пачуўшы, што ў нас растуць таполі, вішні, вербы ды ігрушы, што ўлетку грэе гэтае-ж самае сонца і палівае дождж, а ўзімку ідзе сьнег, што ўдзень у нас відна, а ўначы цёмна, улетку цёпла, узімку халодна, яны ветла ўсьміхаліся і здаволеным тонам гаварылі:

— Усё як у нас, усё адзін белы сьвет.

Дзяўчаты прыносілі ў конаўках малако і прасілі палонных што-небудзь прасьпяваць. Стараватыя бабы пыталіся: як у нас абыходзяцца з палоннымі і чаму ў нас адразаюць ім вушы і насы, і выкалываюць вочы; і ня было вёскі, адкуль адзін або некалькі чалавек ня трапіла ў нямецкі ці аўстрыйскі палон.

Фантазіі Швэйка адкрылася шырокае поле. Ён па-дзівацку расказваў аб жыцьціў нас, мяшаючы праўду з выдумкамі, і як