Старонка:Svejk.5.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праз гадзіну аны ішлі далей, ішлі ў глыбіню Расіі, якая сдалася перад імі сваімі бясконцымі палямі жыта і пшаніцы ды зялёнымі лугамі, бярозавымі гаямі, статкамі і вёскамі, блізка ад якіх круцілася вялічэзнае крыльле ветракоў.

Канвойныя сказалі палонным, што ўдзень яны прыдуць у вялікую вёску, дзе іх накормяць і дадуць ім адпачыць да раніцы. Змораныя людзі падбадзёрыліся і засігалі шпарчэй.

А ў хвасьце палонных плёўся наш удалы ваяка Швэйк насустрэч невядомаму лёсу, і шчырая даверлівасьць сьвіцілася з яго вачэй. Ён ішоў папіраючыся жардзінкай, якую выцягнуў з гароду, і калі аддаль паказаліся дзьве залочаныя макоўкі над зялёнай страхой і канвойныя знакамі пачалі тлумачыць, што гэта і ёсьць этапны пункт, Швэйк апынуўся зусім адзін, таму што ён быў падсілкаваўшыся і не сьпяшаўся да кухні. Ледзь перасоўваючы ногі ў гарачым ад сонца пяску, ён з асалодай удыхаў водар сьвежага сена, які ўзьнімаўся над стэпам. Потым ён скінуў вошы, якія шпацыравалі па рукаве яго курткі і зацягнуў песьню:

Цар паклікаў наc да бою —
Сваю ўзброеную раць.
Верныя сыны, ідзеце
Трон жыцьцём абараняць!
Пойдзе з ворагам у бойку
Слаўны наш аўстрыйскі шлем.
Мы за Аўстрыі адзінства
Хоць ня хочам — кроў пральлем.
У старэнькай калі маці
На вайсковай службе сын,
Хай яна глядзіць, як сонца
Гляне раніцой праз тын.
Раніцой пунсова сонца,
Значыць сын паранен твой.
Ён ляжыць на полі бойкі, —
З сэрца льлецца кроў ракой.
Тата, мама, дарагія,
Калі-б бачыць вы маглі
Як ваш сын крывёю сьцякае —
Вы-б памерлі ад тугі.

Словы гэтай песьні цягнуліся бясконца і былі такія бязглуздыя і патрыётычныя, быццам іх напісаў вядомы аўстрафіл, па-