Старонка:Svejk.5.pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ныя і раздушаныя, а на кухнях і каля іх біліся іншыя палонныя і рвалі адзін аднаму валасы і бароды, драпалі твары, білі кацялкамі па галовых…

З чвэртку гадзіны жменька вартавых дарэмна спрабавала устанавіць парадак і спыніць бойку. Усе спробы разьвесьці байцоў былі марныя. Тады паклікалі казакоў. Яны на конях урэзаліся ў натоўп і разагналі яго бізунамі. Ім, відаць, было прыемна гнацца за асобнымі людзьмі і зьбіваць іх…

Пад вечар гэтага дня прыйшлі ў пакінутую ўбогую вёску. Вартавыя распусьцілі палонных па хатах і пунях, не клапоцячыся аб тым, каб іх вартаваць.

Швэйк з капралам, настаўнікам і вольнапісаным увайшоў у пуню, якая тулілася каля маленькай нізенькай хаткі. З іншых палонных ніхто не пайшоў за імі, бо думалі, што ў вялікіх хатах хутчэй можна знайсьці бульбы.

Яны скінулі ў кут пуні ранцы і выйшлі крыху агледзецца. Хата была замкнута — хлеў пусты. У хлеве настаўнік знайшоў дзьве бручкі. Вольнапісаны ўнёс на агульную справу два кубкі сухога бульёну «Маггі», а Швэйк даў свае запалкі і набраў дроў. Разрэзаўшы бручку на кавалкі, яны зварылі на вячэру ў двох кацялкох бульён, які Швэйк заправіў яшчэ жменькай аўса і пятрушкай.

Яны зьелі бульён і пайшлі ў пуню спаць, сабраўшы ў адзін куток раскіданыя там гарохавіны, у якіх вольнапісаны знашоў некалькі стручкоў.

— Слухайце, — сказаў ён таварышом, — гэтыя гарохавіны, як відаць, не абмалочаны. Каб было ў нас сьвятло, можна было-б знайсьці ў іх яшчэ стручкоў і зварыць іх. Так есьці іх нельга, яны занадта сухія.

На зубох у яго хрушчэла, нібы мыш грызла пад падлогай.

— Чаму-ж не! — уздыхнуў настаўнік. — Добры можа быць крупнік. Але яшчэ лепш гарох са скваркамі, або з вэнджанай грудзінкай.

Гарохавіны шамацелі пад рукамі ў настаўніка, які шукаў у іх стручкоў. Швэйк заўважыў:

— Так, было-б ня дрэнна. Хоць мне ад гароху пучыць мой жывот, ён яго не ператраўляе, як…

Але тут Швэйк раптам змоўк і напружана пацягнуў носам паветра, а потым дадаў…