Старонка:Svejk.5.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

добныя, і іх так лёгка зблытаць, што іншы раз яно гучыць нібы гэта іншая мова… Вось я і кажу салдату, што мы, мабыць, знаёмы і што мы, мабыць, спатыкаліся на сакольскім зьлёце, калі туды прыяжджала расійская дэлегацыя. Але ён зноў сьмяецца: «Ды зусім ня так, асёл ты, больш нічога. У Празе мы наогул не маглі спатыкацца, калі ты хадзіў з Вышаграду праз чыгуначны мост у Сьміхаў, а я ў гэты час хадзіў з Малога боку праз Карлаў мост у Прагу». І сьмяецца з майго зьдзіўленьня, што ён так многа ведае, хоць і расійскі салдат. І іншыя салдаты таксама глядзяць на яго, вылупіўшы вочы, а ён усё зьдзекуецца з мяне. Зрэшты ўзяў ён два пачкі махоркі ў рукі і кажа: «Найміт Вены, Бэрліну, прызнайся, што Франц і Вільгэльм — падлюгі і нягоднікі. Прызнайся, што за Гуса, за Белую Гару, за Каменскага, Крамаржа, Махара і іншых пакутнікаў яны заслужылі пятлю на шыю. Прысягай, што ты адпомсьціш за іхную кроў!» Што мне выпадала рабіць, калі ў мяне ня было табакі. Ну, я і сказаў, што так, — яны падлюгі і нягоднікі і прысягнуў, што буду помсьціць ім да дзесятага калена. І ён даў мне табакі. Потым я ў Кіеве даведаўся, што гэта зусім ня быў расійскі салдат. Гэта быў нейкі Антон Навак з Бжэўнава, які застрэліў на фронце свайго ротнага командзіра, калі той хацеў зьбіць яго за тое, што ён сьцягнуў бляшанку консэрваў, і перабег да непрыяцеля, забыўшыся на сьвятую прысягу, на вернасьць свайму старому імпэратару…

У Швэйка было шмат падстаў успомніць добрым словам Палоннае, таму што тутэйшы комэндант, які, як відаць, ня краў і лічыў палонных за людзей, даў ім хоць адзін дзень пражыць жыцьцём багатых. Пасьля Палоннага зноў пачаліся пакуты.

Паводле вышэйшага загаду транспорт павінен быў ісьці да Кіеву пехатой. Расійская армія ўсюды адкочвалася назад, таму што ёй не хапала сілы дзе-небудзь затрымацца і не хапала цягнікоў вывезьці ўсіх параненых і агнястрэльныя запасы, каб яны ня трапілі ў варожыя рукі.

За трохдзенны пераход, які цягнуўся ад раньня да позьняй ночы, палонныя атрымалі толькі па кавалку хлеба. На чацьвертыя суткі на этапны пункт прыбылі паходныя кухні, якія былі тут-жа на месцы зруйнаваны мадзьярамі, румынамі і басьнякамі.

Удары прыкладамі не маглі іх устрымаць. У адну хвіліну кухні былі перакінуты дагары нагамі. Пад імі стагналі апара-